навіны

МЗС Расеі выступіла з апраўданнем атакі Ірану на Ізраіль

Belsat
Belsat
podpis źródła zdjęcia

У Маскве таксама папракнулі Ізраіль за падтрымку Украіны.

У МЗС РФ не сталі асуджаць напад Іран і папракнулі ўлады Ізраілю ў тым, што яны выступалі ў падтрымку Украіны.
У афіцыйнай заяве МЗС Расеі выказала «крайнюю заклапочанасць у сувязі з чарговай небяспечнай эскалацыяй» на Блізкім Усходзе і заклікала «усе ўцягнутыя бакі да стрыманасці».
У ведамстве спаслаліся на заяву Міністэрства замежных справаў Ірану, якое настойвае на тым, што атака на Ізраіль была ўчынена ў рамках права на самаабарону. На думку расейскага МЗС, цяперашняя сітуацыя стала магчымай таму, што Рада бяспекі ААН не здолела «адэкватна адрэагаваць» на авіяўдар па будынку консульства Ірану ў Дамаску 1 красавіка. Гэты авіяўдар Масква рашуча асудзіла, а напад на Ізраіль – не.
Раней амбасадарка Ізраілю ў Расеі Сымона Гальперын заявіла: Ізраіль разлічвае, што Масква асудзіць напад Ірану. Словы Гальперын рэзка пракаментавала афіцыйная прадстаўніца МЗС РФ Марыя Захарава, яна папракнула Ізраіль за пазіцыю краіны ў расейска-украінскай вайне.


,,

«Нагадайце мне, калі Ізраіль асудзіў хаця б адзін удар кіеўскага рэжыму па расейскіх рэгіёнах? Не памятаеце? І я. Затое я памятаю рэгулярныя заявы ў падтрымку дзеянняў Зяленскага з боку ізраільскіх афіцыйных асобаў», – заявіла Захарава.


Нагадаем, афіцыйны Менск таксама не стаў асуджаць напад Ірану на Ізраіль.
Глеб Нержын belsat.eu
больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10