навіны

На свабоду выйшлі двое палітвязняў з Берасця

Вячаслаў Касцючык і Дзяніс Марусевіч. (Фота: prisoners_spring96 / Telegram)
Вячаслаў Касцючык і Дзяніс Марусевіч. (Фота: prisoners_spring96 / Telegram)
podpis źródła zdjęcia

Вячаслаў Касцючык і Дзяніс Марусевіч цалкам адбылі свае тэрміны.

Палітзняволеныя Вячаслаў Касцючык і Дзяніс Марусевіч цалкам адбылі свае тэрміны і выйшлі на волю. Пра гэта паведамляе ПЦ «Вясна».
Вячаслаў Касцючык і Дзяніс Марусевіч. (Фота: prisoners_spring96 / Telegram)
Вячаслаў Касцючык і Дзяніс Марусевіч. (Фота: prisoners_spring96 / Telegram)
35-гадовы Вячаслава Касцючык і 29-гадовы Дзяніс Марусевіч былі затрыманыя ў верасні 2020 года за ўдзел у акцыі пратэсту ў Берасці 10 жніўня. Іх звінавацілі ў масавых беспарадках (ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэксу) і прысудзілі па чатыры гады калоніі кожнаму.
Касцючык адбываў пакаранне ў папраўчай калоніі № 17, Марусевіч – у ПК №2. Абодва адбылі свае тэрміны зняволення цалкам.
Дзяніс Марусевіч – былы сябра нацыянальнай зборнай па каратэ, майстар спорту па каратэ, рукапашным баі ды вайсковым рукапашным баі. Да 13 ліпеня 2020 года служыў паводле кантракту ў 38-й Берасцейскай асобнай дэсантна-штурмавой брыгадзе. Але пасля таго як убачыў, што адбываецца ў краіне, звольніўся. Палітвязню інкрымінавалі тое, што ён нібыта кідаў кавалкі асфальту з натоўпу пратэстоўцаў у сілавікоў і нібыта замахнуўся нагой на міліцэйскую машыну.
Глеб Нержын belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10