Чаму Іран атакаваў Ізраіль – і да чаго тут Газа, «Хамас», «Хізбула» і хусіты
14.04.2024, 15:18
Алі Хамэнэі (Фота: Irna.ir)
podpis źródła zdjęcia
Прычыны варожасці між Іранам і Ізраілем, яшчэ нядаўнімі саюзнікамі, ідэалагічна-рэлігійныя.
У ноч з 13 на 14 красавіка Іран атакаваў Ізраіль мноствам дронаў і ракет. Нагодай стала атака Ізраілю па тым, што Іран называе сваім консульствам у Сірыі, двума тыднямі раней, але прычыны варожасці між Іранам і Ізраілем куды даўнейшыя і больш складаныя.
Гэта першая наўпроставая атака па Ізраілі з тэрыторыі Ірану, але адносна бяскрыўдная. З тэрыторыі Ірану па Ізраілі запусцілі звыш 200 дронаў-камікадзэ і дзясяткі крылатых ракет. Гэтая атака нагадвае расейскія ўдары па Украіне іранскімі дронамі (якія ўкраінцы называюць «мапедамі» за характэрны гук), толькі ў дзясятак разоў больш маштабную. Раней Іран не ладзіў гэткіх наўпроставых, «афіцыйных» атак. Ізраіль сцвярджае, што 99 % запушчанага было збітае, забітых няма, ёсць толькі пацярпелыя ад падзення аскепкаў. Не дачакаўшыся прылёту, Іран заявіў, што атака завершаная, прыгразіў Ізраілю больш сур’ёзнымі ўдарамі і папрасіў Злучаныя Штаты не ўмешвацца.
Нагода – атака Ізраілю па іранскім консульстве ў Сірыі. 1 красавіка хтосьці нанёс паветраны ўдар па будынку ў сірыйскім Дамаску блізу амбасады Ірану, забіў 16 чалавек, у тым ліку двух іранскіх генералаў і сем афіцэраў. Атаку прыпісваюць Ізраілю, хоць сам Ізраіль такія ўдары па іранскіх аб’ектах за мяжой звычайна не каментуе. Іран сцвярджае, што будынак выкарыстоўваўся як консульства. Аднак іранскія вайскоўцы маглі аказацца ў будынку невыпадкова: Іран трымае войскі ў Сірыі і даўно трэнуе на тэрыторыі Сірыі тэрарыстаў «Восі супраціву», у тым ліку ліванскай «Хізбулы». У канцы мінулага году падобным авіяўдарам у Дамаску быў забіты высокапастаўлены дарадца іранскага Корпусу вартаўнікоў ісламскай рэвалюцыі, каардынаваў вайсковую супрацу паміж Сірыяй і Іранам. У 2020 годзе ЗША падобным чынам забілі ў Іраку камандуючага элітным спецпадраздзяленнем «Кудс» у складзе Корпуса вартавых Ісламскай рэвалюцыі. Але на гэты раз выглядае, што ЗША не маюць дачынення да атакі, а Ізраіль не каардынаваў атаку з саюзнікамі.
Іран раней атакаваў Ізраіль толькі ўскосна, праз проксі-сілы. У нефармальную антыізраільскую «Вось супраціву» пад кіраўніцтвам Ірану ўключаюць ліванскую «Хізбулу» і палестынскі «Хамас», рэжым Башара Асада ў Сірыі, іракскія «Сілы народнай мабілізацыі», еменскіх хусітаў і іншыя сілы на Блізкім Усходзе. Менавіта гэтыя падтрыманыя Іранам сілы, а не сам Іран, раней атакавалі Ізраіль. У такіх выпадках казалі аб «верагодным адмаўленні» (анг. plausible deniability): Іран заяўляў, што «гэта не мы», як Расея казала, што «гэта не мы», у вайне на Данбасе да 2022 года. Праўда, пытанне пра ступень кантролю Ірану над сваімі проксі спрэчнае – магчыма нават, што Іран не ўзгадняў атаку «Хамас» на Ізраіль 7 кастрычніка 2023 года. Цяпер жа Іран, як кажуць эксперты, быў вымушаны пайсці на наўпроставую атаку на Ізраіль, каб не страціць падтрымку прыхільнікаў жорсткай лініі супраць Ізраілю і ўплыў на арабскі свет.
Іран наўрад ці хоча ўвязвацца ў вялікую вайну з Ізраілем і Захадам. Неўзабаве пасля атакі 13–14 красавіка начальнік Генштабу Ірану заявіў, што аперацыя «дасягнула мэтаў», зноў прыгразіў больш маштабнай атакай у выпадку ўдару ў адказ. Але з заявы вынікае, што Іран не хоча поўнамаштабнай вайны. Незадоўга да гэтай атакі Іран даваў сігнал ЗША, галоўнаму вайсковаму саюзніку Ізраілю, што адкажа на ўдар Ізраілю па будынку ў Дамаску такім чынам, каб «пазбегчы сур’ёзнай эскалацыі», і «не будзе дзеяць паспешліва». Злучаныя Штаты адразу пасля нападу «Хамас» на Ізраіль перакінулі ў рэгіён сваю авіяносную групу, а «ястрабы» ў Штатах заклікалі бамбіць Іран яшчэ пасля студзеньскай атакі праіранскіх баевікоў на базу ЗША ў Іярданіі. Да таго ж, іранскі рэжым вельмі непапулярны ў Іране, аб чым сведчылі ў тым ліку маштабныя пратэсты 2022–23 гадоў, а іранская эканоміка ў жудасным стане праз заходнія санкцыі і няўдалыя дзеянні ўраду.
Да 1990-х Ізраіль і Іран насамрэч сябравалі. Іран выступаў супраць раздзелу Брытанскага мандату ў Палестыне на арабскую і габрэйскую дзяржавы, але ўжо ў 1950 годзе фактычна прызнаў Ізраіль незалежнай дзяржавай. Ірану і Ізраілю не падабаўся рост уплыву СССР на Блізкім Усходзе і рост арабскага нацыяналізму, Іран быў найбуйнейшым пастаўнікам нафты ў Ізраіль. Пасля ісламскай рэвалюцыі 1978–79 гадоў новыя ўлады Ірану занялі антыізраільскую пазіцыю на словах і на дыпламатычным полі, а таксама пачалі падтрымку антыізраільскіх груповак, але захвалі сувязі з ізраільскімі ўладамі. Ізраіль падтрымліваў Іран у ірана-іракскай вайне 1980–88 гадоў, бо Ірак быў на той момант найбольшай пагрозай Ізраілю. Ды й Ізраіль не верыў, што іранскі рэжым аятолаў пратрымаецца доўга, яшчэ ў 1987 годзе тагачасны міністр абароны Ізраілю Іцхак Рабін называў Іран «найлепшым сябрам Ізраілю». Але пасля заканчэння вайны ў Персідскай затоцы ў 1991 годзе стасункі Ірану і Ізраілю істотна пагоршыліся праз тэрарыстычныя атакі іранскіх проксі-сілаў на Ізраіль.
Дарэчы, іранцы і палестынцы – не радня, а між Іранам і Ізраілем звыш 900 км. Іранцы або персы – мусульмане, якія пішуць арабскімі літарамі, але яны не арабы. Іранскія народы – гэта персы, таджыкі, курды, пуштуны. Палестынцы маюць складанае паходжанне, але 14 стагоддзяў таму перажылі арабізацыю, як і персы. Ды калі цяпер палестынцы лічаць сябе арабамі (такімі, як у Егіпце, Іраку, Іярданіі, Ліване…), а ў Іране арабы – этнічная меншасць. Падтрымка Іранам антыізраільскіх груповак мае не этнічныя, а рэлігійна-ідэалагічныя прычыны: Ізраіль «акупаваў мусульманскія землі». Іран і Ізраіль не маюць супольнай мяжы, іх раздзяляе больш за 900 км, тэрыторыі Іраку, Сірыі і Іярданіі. Праз гэтую адлегласць «наземная» наўпроставая вайна між Іранам і Ізраілем выглядае вельмі малаімавернай, а «паветраная» – дарагой і малаэфектыўнай.
Telewizja Polska S.A. w likwidacji processes your personal data collected when you visit individual websites on the tvp.pl Portal (hereinafter referred to as the Portal), including information saved using technologies used to track and store them, such as cookies, web beacons or other similar technologies enabling the provision of tailored and secure services, personalize content and advertising, provide social media features and analyze Internet traffic.
Click "I accept and go to the website" to consent to the use of automatic tracking and data collection technology, access to information on your end device and its storage, and to the processing of your personal data by Telewizja Polska S.A. w likwidacji, Trusted Partners from IAB* (991 company) and other Trusted TVP Partners (88 company), for marketing purposes (including for automated matching of advertisements to your interests and measuring their effectiveness) and others, which we indicate below.
The purposes of processing your data by TVP S.A. w likwidacji are as follows:
Store and/or access information on a device
Use limited data to select advertising
Create profiles for personalised advertising
Use profiles to select personalised advertising
Create profiles to personalise content
Use profiles to select personalised content
Measure advertising performance
Measure content performance
Understand audiences through statistics or combinations of data from different sources
Develop and improve services
Use limited data to select content
Ensure security, prevent and detect fraud, and fix errors
Deliver and present advertising and content
Save and communicate privacy choices
TVP S.A. w likwidacji process your data for the purposes of features. As part of these features, we may take the following actions:
Match and combine data from other data sources
Link different devices
Identify devices based on information transmitted automatically
The purposes of processing your data by Trusted Partners from IAB and other Trusted Partners of TVP are as follows:
Store and/or access information on a device
Use limited data to select advertising
Create profiles for personalised advertising
Use profiles to select personalised advertising
Create profiles to personalise content
Use profiles to select personalised content
Measure advertising performance
Measure content performance
Understand audiences through statistics or combinations of data from different sources
Develop and improve services
Use limited data to select content
Ensure security, prevent and detect fraud, and fix errors
Deliver and present advertising and content
Save and communicate privacy choices
Trusted Partners from IAB and other Trusted Partners of TVP process your data for the purposes of features and special features. As part of these features, they may take the following actions:
Match and combine data from other data sources
Link different devices
Identify devices based on information transmitted automatically
Use precise geolocation data
Actively scan device characteristics for identification
Consent is voluntary and you can withdraw it at any time in Advanced Settings.
In addition, you have the right to request access, rectification, deletion or limitation of data processing. In the Privacy Policy, you will find information on how to communicate to us your will to exercise these rights.
Consent to the use of data for some IAB Trusted Partners and TVP Trusted Partners may be related to the transfer of data to the United States or other third countries (not belonging to the European Economic Area, which includes the Member States of the European Union as well as Norway, Iceland and Liechtenstein). In connection with the above, we would like to inform you about the possible risk that may be associated with the transfer of data to third countries, consisting in the possible lack of an adequate level of protection of natural persons related to the processing of their personal data, which is guaranteed by the provisions of the GDPR (Regulation of the European Parliament and of the Council (EU 2016/679 of 27 April 2016 on the protection of individuals with regard to the processing of personal data and on the free movement of such data, and repealing Directive 95/46 / EC), due to the lack of an adequacy decision by the European Commission and the lack of adequate security.
The user's personal data processed by TVP may be processed both on the basis of the user's consent as well as on the basis of a legitimate interest, i.e. without the consent of the Portal user (only for the purposes necessary to ensure the proper operation of the Portal). TVP processes user data on the basis of a legitimate interest only in situations where it is necessary for the provision and proper operation of the Portal, i.e. maintenance and technical support of the Portal, ensuring security, preventing fraud and removing errors, statistical measurements necessary for the proper functioning of the Portal.
Detailed information on the processing of your data can be found in the Privacy Policy.