навіны

Паўсюдны «экстрэмізм» і суд за данаты. Рэпрэсіі за 13 красавіка

Артур Роліч. (Фота: nashaniva.com)
Артур Роліч. (Фота: nashaniva.com)
podpis źródła zdjęcia

«Белсат» працягвае адсочваць навіны пра рэпрэсіі ў дачыненні да беларусаў.

«Белсат» працягвае адсочваць навіны пра рэпрэсіі ў дачыненні да беларусаў, якія выступаюць супраць вайны, гвалту і дыктатуры.
Артур Роліч. (Фота: nashaniva.com)
Артур Роліч. (Фота: nashaniva.com)
23 красавіка ў Менскім гарадскім судзе мае пачацца працэс над прадпрымальнікам Артурам Ролічам – яму пагражае да 15 гадоў зняволення. Ён з 2013 года кіраваў уласнай крамай «Grandbazaare», у якой прадаваў брэндавае адзенне і абутак. А з 2023-га Роліч перавёў старонкі свайго бізнесу на беларускую мову. 15 жніўня ён вярнуўся з адпачынку і быў, імаверна, затрыманы. Роліча вінавацяць паводле пяці артыкулаў Крымінальнага кодэксу за данаты розным беларускім ініцыятывам. Яму пагражае да 15 гадоў зняволення.
Судом Цэнтральнага раёну Менску 11 красавіка прызнаны «экстрэмісцкім» аўтамабільны партал, а таксама яго старонкі ў сацсетках. Гэты жа суд 8 красавіка прызнаў «экстрэмісцкімі матэрыяламі» сайт праекту «Action Against Child Abduction» – actionagainstchildabduction.cоm. Ягоная мэта – засцерагчы дзяцей ад выкрадання.
Таксама свежыя «экстрэмісцкія матэрыялы» з’явіліся ў спісе Міністэрства інфармацыі. Ужо ў другі раз у спіс залучылі TikTok-акаўнт «ПраСвету», праграмы «Белсату». Першы раз гэта адбылося згодна з рашэннем суда Цэнтральнага раёну Менску за 19 сакавіка. Другі раз Мінінфармацыі залучыла «ПраСвет» на падставе рашэння суда Ленінскага раёну Магілёва за 9 красавіка.
Акрамя таго, у спісе апынуўся канал Аляксандра Івуліна на платформе YouTube «ЧестнОК-Live».
Сярод «экстрэмісцкіх» і TikTok-акаўнт Беларускай асацыяцыі журналістаў «baj.medi».
Таксама спіс «экстрэмісцкіх» папоўнілі:
Telegram-канал «Ул. М. Пташука д. 11», «Орша Восточка», «Николаевский Ванёк», «Записки укронацистiв», «Беларусь», «Склад, Dapamoga», «Наружка Могилёв», «ДУХ РУСИ»;
Instagram-старонкі «childfreefamilyclub», «hutka.hеlp», «Беларусь Live», «Новости Беларуси. Юмор», «belarussportus, «baza.nуc», «belphiladelphia», «bielarus.infо», «belarus_sf», «Sergey Petrov»;
YouTube-канал «ЧестнОК-Live»;
відэа «Обращение работников отрасли связи»;
старонкі «Belarus Freedom Forum» у сацсетках;
сайт brestnote.bу;
старонкі ва «УКантакце» «ИНЦИДЕНТ БЕЛАРУСЬ +18», «ОГП | Сторонники Объединенной гражданской партии», «NEXTA»;
старонкі ў «Одноклассниках» «Что происходит в Беларуси. Будь в курсе!», «2 регион. Витебск и область»;
TikTok-старонкі «anya», «Я_беларуска», «КГБ☆КамiтэтГаўляйстарскайБанды», «NikolYa», «DilouNid», «lilola», «SIARHEI35», «kopchikloverussiawithoutputler», «Tim Suladze», «Беларусь», «Роисская Фередация», «Javier from Belarus», «Святая Лукер’я Рыгораўна», «Оля», «Признаки жизни», «baj.medi», «Prasviet ПраСвет», «user2020h», «love2020.2020», «Сэмэн Сэмэныч», «madeinminsk», «DM».
Якуб Хруст belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10