навіны

У Берасці памёр яшчэ адзін высокапастаўлены сілавік, яму было 47 гадоў

Палкоўнік міліцыі Дзмітрый Каравякоўскі. (Фота: brestcity.com)
Палкоўнік міліцыі Дзмітрый Каравякоўскі. (Фота: brestcity.com)
podpis źródła zdjęcia

Развітанне з палкоўнікам міліцыі прайшло ў Палацы культуры прафсаюзаў.

Начальніка Ленінскага РАУС Берасця Дзмітрый Каравякоўскага пахавалі 15 красавіка. Пра гэта паведамляюць крыніцы «Белсату». Развітанне з палкоўнікам міліцыі прайшло ў Палацы культуры прафсаюзаў у Берасці. Каравякоўскаму было 47 гадоў.
Палкоўнік міліцыі Дзмітрый Каравякоўскі. (Фота: brestcity.com)
Палкоўнік міліцыі Дзмітрый Каравякоўскі. (Фота: brestcity.com)
Начальнікам РАУС Ленінскага раёну Берасця Каравякоўскага прызначылі не так даўно ў жніўні 2021 года. У 2020 годзе Каравякоўскі працаваў начальнікам пінскай міліцыі і асабіста кіраваў разгонамі падчас пратэстаў. У выніку ўзнікла «пінская крымінальная справа», па якой дзясяткі чалавек былі асуджаныя да тэрмінаў ад 3,5 да 6,5 гадоў і вялізных штрафаў. У матэрыялах крымінальнай справы ні раз фігуруе прозвішча Каравякоўскага, ён даваў паказанні супраць пінчукоў, якія выступілі супраць фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў.
Сам Каравякоўскі нарадзіўся ў Пінску. У 1994 годзе ён паступіў у Акадэмію ўнутраных справаў Рэспублікі Беларусь. З 1997-га працаваў супрацоўнікам крымінальнага вышуку ў Маскоўскім РАУС Берасця. Праз два гады перайшоў ва ўпраўленне крымінальнага вышуку УУС Берасцейскага аблвыканкаму. Пасля заканчэння ў 2017-м магістратуры Акадэміі кіравання пры прэзідэнце Рэспублікі Беларусь ён быў назначаны першым намеснікам начальніка АУС адміністрацыі Ленінскага раёну Берасця. З красавіка 2019-га – на пасадзе начальніка аддзелу ўнутраных спраў Пінскага гарвыканкаму. Вядома, што бацька і брат Каравякоўскага таксама працавалі ў міліцыі.
Прычына смерці Каравякоўскага невядомая. На сайце Ленінскага РАУС Берасця начальнікам па-ранейшаму пазначаны Дзмітрый Каравякоўскі, працоўны тэлефон начальніка РАУС не адказвае.
Нагадаем, што сёлета ў веку 44 гадоў памёр начальнік Упраўлення супрацьдзеяння кіберзлачыннасці Берасцейскага УУС палкоўнік Андрэй Глінскі. У міліцыі ён прапрацаваў 20 гадоў, а апошнюю пасаду заняў улетку 2022 года. Таксама ў лютым сёлета стала вядома пра смерць 47-гадовага былога начальніка калоніі № 3 «Віцьба» Аляксея Старавойтава. Ён працаваў у «Віцьбе» з 1998 года, прыйшоў на працу кантралёрам, даслужыўся да начальніка, кіраваў калоніяй каля пяці гадоў.
АЛ belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10