навіны

Каму пасяўная, а каму – нагода зарабіць: на Меншчыне затрымалі дырэктараў двух сельгаспрадпрыемстваў

 (Фота: Белсат)
(Фота: Белсат)
podpis źródła zdjęcia

Супраць абодвух мужчын завялі крымінальныя справы.

У Менскай вобласці за хабар затрымалі кіраўнікоў двух сельскагаспадарчых прадпрыемстваў. Аднаго – у Стаўбцоўскім раёне, другога – у Нясвіжскім. Абодва дырэктары бралі грошы «за спрыяльнае вырашэнне пытанняў закупкі мінеральных угнаенняў і кармавых дрожджаў, своечасовай аплаты пастаўленага тавару», кажуць у МУС.
 (Фота: Белсат)
(Фота: Белсат)
Вядома, што кіраўнік Стаўбцоўскага прадпрыемства атрымліваў «грашовыя ўзнагароды» за паслугі са студзеня да красавіка. Агульная сума падзякі склала 1200 еўра. Дырэктара Нясвіжскага прадпрыемства затрымалі ў яго кабінеце з хабарам у 400 еўра. Супраць абодвух мужчын завялі крымінальныя справы.
Кіраўнікоў гэтых сельгаспрадпрыемстваў затрымалі падчас праверак, якія цяпер – падчас пасяўной – ладзіць міліцыя.
Ася Саковіч belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10