Вайна – у прыярытэце. Рэспубліканскі суботнік сёлета пройдзе ў Беларусі 20 красавіка. Пастанову падпісаў прэм’ер-міністр, паведамляе прэс-служба ўрада. Грошы, якія будуць заробленыя ў гэты дзень, у тым ліку на працоўных месцах, размяркуюць наступным чынам: 35 % накіруюць Гомельскаму аблвыканкаму на рэканструкцыю мемарыяльнага комплексу «Дзецям – ахвярам вайны» у Чырвоным Беразе Жлобінскага раёну. Яшчэ 35 % належаць Берасцейскаму аблвыканкаму. Гэтыя грошы ўкладуць у стварэнне рэспубліканскага цэнтру патрыятычнага выхавання моладзі на базе Кобрынскага ўмацавання Берасцейскай крэпасці. Астатнія 30 % заробленых на суботніку сродкаў пералічаць на рэканструкцыю і аднаўленне мемарыяльных комплексаў, месцаў баявой і воінскай славы, размешчаных у вобласцях і ў Менску. Ася Саковіч belsat.eu