навіны

У Польшчы беларусу выставілі 28 абвінавачанняў у сувязі з арганізацыяй незаконнай міграцыі

Здымак мае ілюстрацыйны характар. (Фота: podlaskaPolicja / X)
Здымак мае ілюстрацыйны характар. (Фота: podlaskaPolicja / X)
podpis źródła zdjęcia

Яму пагражае да васьмі гадоў зняволення.

Пракуратура польскага горада Астраленка адправіла ў раённы суд справу супраць грамадзяніна Беларусі. Мужчыну выстаўлена 28 абвінавачанняў па крымінальных артыкулах, звязаных з арганізацыяй незаконным перасячэннем мяжы і ўдзелам у злачыннай групоўцы, якая займалася перавозам нелегальных мігрантаў праз мяжу, піша выданне Mostmedia.io са спасылкай на памежную службу Польшчы.
Здымак мае ілюстрацыйны характар. (Фота: podlaskaPolicja / X)
Здымак мае ілюстрацыйны характар. (Фота: podlaskaPolicja / X)
Злачынствы, у якіх абвінавачваюць беларуса, адбыліся ў кастрычніку 2022 года. Тады польскія памежнікі спынілі ў Мазавецкім ваяводстве аўтамабіль, у якім знаходзіліся трое грамадзянаў Сірыі. У іх не было дакументаў, якія б пацвярджалі легальнае знаходжанне на тэрыторыі краіны, пры гэтым яны накіроўваліся ў бок Нямеччыны з тэрыторыі Беларусі.
Перавозкай мігрантаў займаўся грамадзянін Азербайджана, які пазней прызнаў сваю віну і адседзеў 9 месяцаў у СІЗА. У ходзе следства стала вядома, што гэтую работу ён выконваў на даручэнне 46-гадовага беларуса.
Паліцыя ў выніку знайшла беларуса. Гэта адбылося ў траўні 2023 года. Пры вобшуку ў кватэры ў яго знайшлі тры мабільныя тэлефоны і чатыры SIM-карты, якія выкарыстоўваліся грамадзянінам Беларусі ў сваёй дзейнасці і сталі доказамі па справе.
У выніку мужчына прызнаў сваю віну, яму пагражае ад шасці месяцаў да васьмі гадоў зняволення.
Нагадаем, што ў студзені ў Польшчы затрымалі групоўку з 23 чалавек, якія займаліся арганізацыяй незаконнай міграцыі з Беларусі ў Еўразвяз. Сярод затрыманых былі і беларусы
Раман Шавель belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10