навіны

Актывістку Лагацкую затрымалі паводле падазрэння ў «дзеяннях, якія груба парушаюць парадак»

Галіна Лагацкая. (Фота: з архіву «Белсату»)
Галіна Лагацкая. (Фота: з архіву «Белсату»)
podpis źródła zdjęcia

Спрабавала вярнуць свой тэлефон, які забралі ў яе падчас ператрусу два гады таму.

Галіну Лагацкую змясцілі ў менскі ізалятар часовага ўтрымання, яе падазраюць у «дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак» паводле арт. 342 Крымінальнага кодэксу, паведамляюць крыніцы «Белсату».
Галіна Лагацкая. (Фота: з архіву «Белсату»)
Галіна Лагацкая. (Фота: з архіву «Белсату»)
10 красавіка Галіну Лагацкую затрымалі пасля таго, як яна паспрабавала вярнуць свой тэлефон, які міліцыянты забралі ў яе падчас ператрусу яшчэ ў сакавіку 2022 года. Тады жанчыну арыштавалі на 15 содняў за ўлёткі «Не вайне» – гэта палічылі «несанкцыянаваным пікетаваннем».
Лагацкая пісала скаргі на імя кіраўніка міліцыі Кастрычніцкага раёну Менску і ў пракуратуру на незаконныя дзеянні міліцыянтаў. Яна абвінавачвала іх у парушэнні заканадаўства і прысабечванні ейнай маёмасці.
Нарэшце міліцыянты пагадзіліся вярнуць тэлефон. Галіна напісала даверанасць на свайго знаёмага, каб ён забраў смартфон з міліцыі. Пасля таго, як тэлефон ужо быў у знаёмага, Галіна дамовілася з ім сустрэцца ў горадзе. На сустрэчу прыехалі і працаўнікі міліцыі.
У выніку затрыманая і Лагацкая, і ейны знаёмы, які хацеў дапамагчы жанчыне. Пакуль не ўдалося высветліць, дзе ён цяпер.
Ніна Багінская. Менск, Беларусь. 17 кастрычніка 2020 года. (Фота: Белсат)
Ніну Багінскую аштрафавалі на 2000 рублёў за бел-чырвона-белы значок навіны
Вядома, што Лагацкай выставілі падазрэнне ў «дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак» (арт. 342 КК РБ). Гэты артыкул называюць «народным», паводле яго судзяць за ўдзел у мірных акцыях пратэсту.
Любоў Лунёва belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10