навіны

Рыгор Кастусёў перадаў верш з-за кратаў. Намагаецца не думаць шмат пра пагаршэнне здароўя

Рыгор Кастусёў. (Фота: Aliaksiej Siudak / Facebook)
Рыгор Кастусёў. (Фота: Aliaksiej Siudak / Facebook)
podpis źródła zdjęcia

17 красавіка палітвязню споўнілася 67 гадоў.

Старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў ужо тры гады ў няволі. 17 красавіка палітвязню споўнілася 67 гадоў. Зяць Кастусёва Зміцер Антончык пераказаў радыё «Свабода» апошнія весткі ад зняволенага.
Рыгор Кастусёў. (Фота: Aliaksiej Siudak / Facebook)
Рыгор Кастусёў. (Фота: Aliaksiej Siudak / Facebook)
У нядаўнім пасланні з-за кратаў Рыгор Кастусёў пісаў:


,,

«Хутка будзе тры гады з таго Дня касманаўтыкі… Тры гады. За гэты час пастарэў на тры гады і ўсё не магу прывыкнуць да гэтай пары да свайго выгляду, калі гляджуся ў люстэрка. Не магу ўсвядоміць, што здарылася ў плане здароўя».


Нядаўна Кастусёва перавялі ў крытую турму ў Горадні. Нягледзячы на выяўленне анкалагічнага захворвання, умовы яму не палегчылі, а пагоршылі. Але 1 красавіка сваякам палітвязня стала вядома, што яму зрабілі аперацыю: вывелі катэтар з мачавіка. Гэта зняло небяспеку разрыву мачавога пузыра, але ўскладніла зняволенне.
Па аперацыі Кастусёва кінулі назад у камеру. У апошніх лістах Кастусёў пісаў, што яму рабілі аналіз крыві, дык паказнікі дрэнныя: у два разы павышаны бялок у крыві. Таксама павялічаныя лімфавузлы, турбуе варыкоз на нагах.


,,

«Але ён не любіць пра гэта шмат паведамляць і думаць, – расказвае пра Кастусёва Зміцер Антончык. – Затое працягвае пісаць вершы. Вось прыслаў верш, прысвечаны сваёй роднай вёсцы Цяхцін».


Верш пачынаецца так:
Не забываю тых мясцін, Што мне даюць натхненне, сілы, Пад рэдкай назваю Цяхцін, Ад нараджэння родны, мілы…
Верш з дзевяци строфаў завяршаецца тым, што радыё «Свабода» называе фактычным запаветам на выпадак смерці ў няволі:
…Пад шэры камень. Толькі той, Што ўзяты з родных мне мясцінаў. І невялікаю плітой, Дзе бачна, хто каго пакінуў.
Цяхцін – вёска ў Бялыніцкім раёне Магілёўскай вобласці, дзе Кастусёў нарадзіўся. Як раней казаў Антончык «Белсату», Кастусёў не збіраўся з’язджаць з Беларусі, бо быў моцна прывязаны да сям’і і радзімы, да роднай вёскі, дзе ён паступова рамантаваў бацькоўскую хату.
Алесь Наваборскі belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10