навіны

Расея абстраляла ракетамі Чарнігаў, ёсць забітыя і параненыя

Наступствы ракетнага ўдару па Чарнігаве (Фота: H_chernihiv / Telegram)
Наступствы ракетнага ўдару па Чарнігаве (Фота: H_chernihiv / Telegram)
podpis źródła zdjęcia

Удар прыйшоўся па амаль самым цэнтры гораду. Вядома ўжо пра 13 загінулых, 60 траўмаваных.

Расейскія войскі 17 красавіка атакавалі ўкраінскі Чарнігаў прынамсі трыма ракетамі, расказалі чарнігаўскія чыноўнікі. Удар, як паведаміў кіраўнік абласной адміністрацыі, прыйшоўся па аб’ектах сацыяльнай інфраструктуры амаль у цэнтры гораду, прынамсі 13 чалавек забітыя.
Наступствы ракетнага ўдару па Чарнігаве (Фота: H_chernihiv / Telegram)
Наступствы ракетнага ўдару па Чарнігаве (Фота: H_chernihiv / Telegram)
Са словаў кіраўніка Чарнігаўскай абласной вайсковай адміністрацыі Вячаслава Чавуса, у выніку ўдару загінулі мірныя жыхары, ёсць шмат параненых, працуюць ратавальнікі і медыкі, створаны адмысловы штаб для дапамогі. Ён звярнуў увагу на заклік абласнога цэнтру крыві здаваць кроў для дапамогі параненым – асабліва патрэбная кроў адмоўнага рэзусу.
Удар і наяўнасць забітых пацвердзіў і выканаўца абавязкаў мэра Чарнігава Аляксандр Ламака. У эфіры нацыянальнага тэлемарафону ён паведаміў, што вядома ўжо пра чацвярых забітых. Адна з ракетаў трапіла ў 8-павярховы будынак, пашкодзіла адразу тры паверхі.
Абноўлена. Міністр унутраных справаў Украіны Ігар Кліменка паведаміў: вядома ўжо пра 13 загінулых, 60 траўмаваных. Сярод пацярпелых двое дзяцей.
Пра выбухі паведамляюць таксама ў Крывым Рогу, Адэсе і Адэскай вобласці, колькасць ахвяраў і маштабы разбурэнняў невядомыя.
За мінулы дзень расейскія войскі нанеслі дзясяткі ўдараў толькі па Чарнігаўшчыне, мінамётныя і артылерыйскія абстрэлы вялі ў бок дзясятка паселішчаў.
Уладзімір Зяленскі ў акопе (Фота: President.gov.ua)
Зяленскі абурыўся зацягваннем разгляду дапамогі Украіне ў Кангрэсе ЗША: «Ганьба для свету» навіны
Лінія фронту цяпер далёка ад Чарнігаўскай вобласці, але Расея працягвае біць па гарадах у цэнтры і нават на захадзе Украіны. Так, 14 красавіка Расея ўчыніла ракетную атаку на Дняпро, 11 красавіка біла па Мікалаеве і разбурыла Трыпільскую ЦЭС пад Кіевам.
Алесь Наваборскі belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10