Прысуды за рэпосты ў сацсетках, новае спецвядзенне і хітрыкі ГУБАЗіКу. Хроніка рэпрэсіяў
17.04.2024, 22:26
Здымак мае ілюстрацыйны характар. (Фота: Daniel Abbatt / pexels.com)
podpis źródła zdjęcia
Махавік не спыняецца: рэпрэсіі за 17 красавіка.
Працягваем сачыць за пераследам беларусаў паводле палітычных матываў.
Здымак мае ілюстрацыйны характар. (Фота: Daniel Abbatt / pexels.com)
Палітвязень Кастусёў, хворы на рак, атрымаў кепскія вынікі аналізаў
17 красавіка былому старшыні Партыі БНФ Рыгору Кастусёву спаўняецца 67 гадоў. За кратамі ён сустракае ўжо чацвёрты дзень нараджэння. Ад пачатку 2024 года ён перабывае ў крытай турме ў Горадні.
За кратамі ў Кастусёва абвастрылася анкалагічная хвароба. Нядаўна палітвязню рабілі аналізы, і вынікі былі кепскімі.
«Яму рабілі аналіз крыві, дык паказнікі дрэнныя: у два разы павышаны бялок у крыві. Павялічаныя лімфавузлы. Таксама турбуе варыкоз на нагах», – расказвае ягоны зяць Дзмітрый Антончык.
На пачатку красавіка Рыгору Кастусёву зрабілі аперацыю – вывелі катэтар з мачавіка. Як кажа Антончык, аперацыя зняла небяспеку разрыву мачавіка, але ўскладніла перабыванне палітвязня за кратамі.
Мінюст забірае ліцэнзіі ў яшчэ двух адвакатаў
11 красавіка кваліфікацыйная камісія Міністэрства юстыцыі ў пытаннях адвакацкай дзейнасці правяла чарговую атэстацыю адвакатаў, паведамляе прэс-служба ведамства.
Камісія пастанавіла пазбавіць ліцэнзіяў Аляксандра Галавача і Ігара Рыжага. У пастанове гаворыцца пра «немагчымасць выканання адвакатамі прафесійных абавязкаў з прычыны недастатковай кваліфікацыі».
Чарговае папаўненне спісу экстрэмісцкіх матэрыялаў
У яго трапілі:
ГУБАЗіК знайшоў новы метад, як пераканаць беларусаў замежжа вярнуцца дадому
Мяркуючы з усяго, сілавікі спампавалі гісторыю некаторых эмігранцкіх чатаў і цяпер пішуць іх удзельнікам.
Аднаму з падпісчыкаў прыйшло паведамленне з акаўнту, які раней называўся «Прафілактыка экстрэмізму». Невядомы назваў хлопца па імені і імені па бацьку і распавёў, што таго не шукаюць, яго няма ў базах і варта толькі пачысціць каментары на выпадак вяртання ў краіну.
Іншага беларуса, наадварот, спрабавалі застрашыць смерцю ў выгнанні.
У Лунінцы сабралі святароў, якім расказалі пра экстрэмізм і тэрарызм
У Лунінцы сабралі мясцовых святароў. Старшыня райвыканкаму Аляксандр Савіна падзякаваў ім за супрацу і ўдзел у розных мерапрыемствах, за «спакой сярод прыхаджанаў». Сярод выступоўцаў былі і сілавікі. Напрыклад, памочніца пракурора Дар’я Цібец «сканцэнтравала выступ на захадах для супрацьдзеяння экстрэмізму і тэрарызму, рэабілітацыі нацызму», піша раённая газета. Святары задавалі пытанні, якія іх хвалююць, але наконт чаго, невядома.
Чыноўнікі чакаюць, што рэлігійныя арганізацыі паўдзельнічаюць у «духоўна-маральным выхаванні дзяцей і моладзі».
Асуджаны жыхар Гомля, які ў 2022-м у адзіночку спыніў цэх свайго прадпрыемства
Суд Савецкага раёну Гомля асудзіў Івана Памесячнага на тры гады калоніі ўзмоцненага рэжыму. Ён працаваў наладчыкам станкоў і маніпулятараў з праграмным кіраваннем на Гомельскім заводзе пускавых рухавікоў імя Панамарэнкі і ў лістападзе 2022-га ў адзіночку спыніў цэх прадпрыемства. Як паведамляе прэс-служба Гомельскага абласнога суда, мужчына скарыстаўся «свабодным доступам да ўсяго абсталявання, выдаліў доступ да сістэмных файлаў, прывёўшы ў няспраўны стан праграмнае забеспячэнне (кампʼютарную інфармацыю), заблакаваўшы кампʼютарную сістэму». Сцвярджаецца, што Памесячны зрабіў гэта «з помсты за нібыта нявыплачаную ў поўным абʼёме заработную плату».
Учынак наладчыка стаўся прычынаю «цяжкіх наступстваў у выглядзе матэрыяльных выдаткаў». Прадпрыемству давялося прыцягваць падрадную арганізацыю, што распрацоўвала новыя праграмы і дакументацыю. Гэта каштавала заводу 99 тысяч рублёў (раней памер шкоды называлі меншы – 55 тысяч рублёў). Амаль усю гэтую суму абавязалі выплаціць асуджанага.
Следчы камітэт 17 красавіка пачаў працэс спецвядзення ў дачыненні беларуса Віктара Калаура, які абвешчаны ў вышук паводле крымінальных артыкулаў аб распальванні варожасці і знявазе прадстаўніка ўлады.
46-гадоваму Віктару Калауру інкрымінаваныя тры артыкулы Крымінальнага кодэксу:
Следчы камітэт прапаноўвае яму вярнуцца ў Беларусь і прыйсці ў аддзяленне ведамства ў Пінску на вул. Суворава, 1.
Адзначым, на сайце МУС Віктар Калаур значыцца ў вышуку. Паведамляецца, што ён «уцёк ад следства за здзяйсненне злачынства», прадугледжанага артыкуламі аб распальванні варожасці і знявазе прадстаўніка ўлады. Аб інкрымінаваным яму арт. 188 («Паклёп») у МУС не паведамлялі.
Мужчыну прыгаварылі да «хіміі» за некалькі рэпостаў пра Лукашэнку ў «Аднакласніках»
Суд Гарадзенскага раёну прыгаварыў Уладзіміра Мікуліча да двух гадоў абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу. Яго абвінавачвалі ў знявазе Лукашэнкі, піша праваабарончы цэнтр «Вясна».
Паводле версіі абвінавачання, Мікуліч перапосціў у «Аднакласніках» некалькі публікацыяў, што нібыта прыніжалі Лукашэнку. Гэта былі ролікі пабліку «Беларусь палітычная», а таксама тэкст і фота пабліку «STOP LUKA». Суддзя Віталь Сініла прызнаў мужчыну вінаватым паводле ч. 2 арт. 368 КК і прыгаварыў да двух гадоў «хіміі». Да адбывання пакарання ў папраўчай установе адкрытага тыпу мужчыну вызвалілі з-пад варты.
Праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ 11 чалавек
Гэтыя людзі асуджаныя ці ўзятыя пад варту паводле абвінавачання ў распальванні сацыяльнай варожасці, знявазе Лукашэнкі, дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак, і г. д. Сярод іх ёсць двое былых мытнікаў, якіх судзілі закрытым судом, абвінаваціўшы паводле дзевяці артыкулаў Крымінальнага кодэксу: Віктару Новіку прысудзілі 13 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму, Уладзіміру Журомскаму – 12 гадоў.
На сёння ў Беларусі налічваецца 1391 палітвязень. Колькасць людзей, пазбаўленых волі паводле палітычных матываў, значна большая.
Telewizja Polska S.A. w likwidacji processes your personal data collected when you visit individual websites on the tvp.pl Portal (hereinafter referred to as the Portal), including information saved using technologies used to track and store them, such as cookies, web beacons or other similar technologies enabling the provision of tailored and secure services, personalize content and advertising, provide social media features and analyze Internet traffic.
Click "I accept and go to the website" to consent to the use of automatic tracking and data collection technology, access to information on your end device and its storage, and to the processing of your personal data by Telewizja Polska S.A. w likwidacji, Trusted Partners from IAB* and other Trusted TVP Partners, for marketing purposes (including for automated matching of advertisements to your interests and measuring their effectiveness) and others, which we indicate below.
The purposes of processing your data by TVP S.A. w likwidacji are as follows:
Store and/or access information on a device
Use limited data to select advertising
Create profiles for personalised advertising
Use profiles to select personalised advertising
Create profiles to personalise content
Use profiles to select personalised content
Measure advertising performance
Measure content performance
Understand audiences through statistics or combinations of data from different sources
Develop and improve services
Use limited data to select content
Ensure security, prevent and detect fraud, and fix errors
Deliver and present advertising and content
Save and communicate privacy choices
TVP S.A. w likwidacji process your data for the purposes of features. As part of these features, we may take the following actions:
Match and combine data from other data sources
Link different devices
Identify devices based on information transmitted automatically
The purposes of processing your data by Trusted Partners from IAB and other Trusted Partners of TVP are as follows:
Store and/or access information on a device
Use limited data to select advertising
Create profiles for personalised advertising
Use profiles to select personalised advertising
Create profiles to personalise content
Use profiles to select personalised content
Measure advertising performance
Measure content performance
Understand audiences through statistics or combinations of data from different sources
Develop and improve services
Use limited data to select content
Ensure security, prevent and detect fraud, and fix errors
Deliver and present advertising and content
Save and communicate privacy choices
Trusted Partners from IAB and other Trusted Partners of TVP process your data for the purposes of features and special features. As part of these features, they may take the following actions:
Match and combine data from other data sources
Link different devices
Identify devices based on information transmitted automatically
Use precise geolocation data
Actively scan device characteristics for identification
Consent is voluntary and you can withdraw it at any time in Advanced Settings.
In addition, you have the right to request access, rectification, deletion or limitation of data processing. In the Privacy Policy, you will find information on how to communicate to us your will to exercise these rights.
Consent to the use of data for some IAB Trusted Partners and TVP Trusted Partners may be related to the transfer of data to the United States or other third countries (not belonging to the European Economic Area, which includes the Member States of the European Union as well as Norway, Iceland and Liechtenstein). In connection with the above, we would like to inform you about the possible risk that may be associated with the transfer of data to third countries, consisting in the possible lack of an adequate level of protection of natural persons related to the processing of their personal data, which is guaranteed by the provisions of the GDPR (Regulation of the European Parliament and of the Council (EU 2016/679 of 27 April 2016 on the protection of individuals with regard to the processing of personal data and on the free movement of such data, and repealing Directive 95/46 / EC), due to the lack of an adequacy decision by the European Commission and the lack of adequate security.
The user's personal data processed by TVP may be processed both on the basis of the user's consent as well as on the basis of a legitimate interest, i.e. without the consent of the Portal user (only for the purposes necessary to ensure the proper operation of the Portal). TVP processes user data on the basis of a legitimate interest only in situations where it is necessary for the provision and proper operation of the Portal, i.e. maintenance and technical support of the Portal, ensuring security, preventing fraud and removing errors, statistical measurements necessary for the proper functioning of the Portal.
Detailed information on the processing of your data can be found in the Privacy Policy.