навіны

Фільм пра Кацярыну Андрэеву трапіў у конкурсную праграму прэстыжнага кінафестывалю ў ЗША

 (Фота: Tribeca / facebook)
(Фота: Tribeca / facebook)
podpis źródła zdjęcia

Гісторыя Каці ўражвае і кранае.

Фільм пра нашую каляжанку, палітзняволеную журналістку тэлеканалу «Белсат» Кацярыну Андрэеву трапіў у конкурсную праграму кінафестывалю «Трайбека» у Нью-Ёрку.
 (Фота: Tribeca / facebook)
(Фота: Tribeca / facebook)
Гаворка пра ігравы фільм «Пад шэрымі нябёсамі» – гэта поўнаметражны дэбют рэжысёркі Марыі Тамковіч. Фільм заснаваны на гісторыі Кацярыны Андрэевай (Бахвалавай), асуджанай у Беларусі на больш за 8 гадоў зняволення за сумленную журналісцкую працу.
«Перш за ўсё, я хацела бы падзякаваць Катарыне Андрэевай і яе мужу Ігару Ільяшу за іх гісторыю і смеласць. Тое ж самае тычыцца і Дар’і Чульцовай, якая ласкава не толькі падзялілася сваім досведам, але і зʼявілася ў фільме», – напісала рэжысёрка ў сваім Фэйсбуку.
Гісторыя Каці сапраўды ўражвае і кранае. Таму не дзіўна, што яна стала асновай сюжэту для некалькіх фільмаў. Кароткаметражны фільм «У жывым эфіры» («Na żywo») выйшаў летась і працягвае атрымліваць узнагароды на розных кінафестывалях. На сёння ў фільму ўжо ёсць каля 10 узнагародаў.
Фестываль «Трайбека» адкрыецца 5 чэрвеня. У якасці яго галоўнай місіі заяўлены неабходнасць пераасэнсавання кінематаграфістамі іх уплыву на грамадскую свядомасць і папулярызацыю незалежнага кіно.
Ася Саковіч belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10