навіны

Адкрыты ліст Аляксандра Мілінкевіча чальцам Каардынацыйнай рады

Аляксандр Мілінкевіч. Фота перададзенае рэдакцыі
Аляксандр Мілінкевіч. Фота перададзенае рэдакцыі
podpis źródła zdjęcia

Задам адкрытыя простыя пытанні.

Пазаштатны дарадца Святланы Ціханоўскай у пытаннях еўрапейскага выбару Беларусі, кандыдат у прэзідэнты Беларусі на выбарах 2006 года Аляксандр Мілінкевіч звярнуўся да сябраў Каардынацыйнай рады з адкрытым лістом.
Аляксандр Мілінкевіч. Фота перададзенае рэдакцыі
Аляксандр Мілінкевіч. Фота перададзенае рэдакцыі
Касмічнымі тэмпамі ідзе кампанія выбараў у Каардынацыйную Раду. Не заціхаюць спрэчкі пра тое каго і як у яе абіраць, хто будзе ў «прадстаўнічым органе дэмакратычных сіл», які паўстае «дзеля ўсталявання ў Рэспубліцы Беларусь дэмакратычнай формы кіравання».
Здавалася б файна, дэмакраты ўрэшце абʼядноўваюцца. Але, як той казаў, глядзі ў корань. Мой досвед грамадскага актывізму і ў таталітарызмах і ў дэмакратыях падказвае, што, каб зразумець сутнасць шумнага працэсу стварэння новага/старога аб’яднання, варта пачаць з ягонага Статуту. Падаецца мне, што большасць нашых дэмакратаў, якія ламаюць дзіды ў перадвыбарчых дыскусіях, яго і не чыталі. Што праўда, з гэтай нагоды моцна не пераймайцеся, бо сапраўднага Статуту і няма. Перапісваць зараз яго запозна, да галасавання часу зусім мала.
Таму задам адкрытыя простыя пытанні майму земляку, спікеру Каардынацыйнай Рады, метадолагу Андрэю Ягораву:
У гэтым Вы бачыце ролю Каардынацыйнай Рады?
Ёсць і іншыя тэмы, Спадар Спікер, якія варта было б абмеркаваць з Вамі, але можа гэта ўжо перад выбарамі/плебісцытам.
Ці сфармуляваныя мною пытанні азначаюць, што я супраць КР? Не, не супраць. Усё залежыць ад таго, якую ролю яе сябры захочуць на сябе ўзяць. У КР ёсць значны несумненны патэнцыял, у яе складзе ёсць вядомыя актывісты, прафесіяналы з вялікім даробкам і гісторыяй поспеху.
Ці можа КР выконваць тую ролю, дзеля якой Святлана Ціханоўская яе склікала ў 2020? Не можа. Бо сёння пакуль не стаіць пытанне аб транзіце ўлады, як тады.
Якія функцыі павінна на мой погляд выконваць КР зараз? Яна мае быць калектыўным розумам, дарадцам, кансалідатарам, прадстаўніком і апекуном нашай шырокай грамадзянскай супольнасці, вялікіх і малых беларускіх ініцыятыў па ўсім свеце і ў краіне, павінна спрыяць іх развіццю і супрацы гарызантальнай і вертыкальнай. І яшчэ. Мой багаты досвед аб’яднання дэмсілаў адназначна гаворыць: рэальная кансалідацыя не робіцца зверху ўніз па прынцыпе «хочам паруліць». Яна будуецца знізу ўверх на аснове паспяховага і шчырага супрацоўніцтва на лакальным, рэгіянальным узроўнях і як вынік ужо – яднанне ў цэнтры. Які служыць, а не кіруе.
belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10