навіны

Былая палітзняволеная Крысціна Чаранкова была эвакуяваная з Беларусі

Крысціна Чаранкова. (Фота: Андрэй Стрыжак / Facebook)
Крысціна Чаранкова. (Фота: Андрэй Стрыжак / Facebook)
podpis źródła zdjęcia

Пасля выхаду на волю з калоніі ёй пагражала паўторнае зняволенне.

Былая палітзняволеная, якая правяла два з паловай гады ў калоніі, была эвакуяваная з Беларусі. Пра гэта паведаміў кіраўнік «BySol» Андрэй Стрыжак.
Крысціна Чаранкова. (Фота: Андрэй Стрыжак / Facebook)
Крысціна Чаранкова. (Фота: Андрэй Стрыжак / Facebook)


,,

«Актывістка адбыла ўвесь тэрмін зняволення і была эвакуіравана з Беларусі, праз пагрозу паўторнага пераследу», – напісаў Стрыжак у сваім акаўнце на Facebook.


Антыфашыстка і вакалістка мазырскага гурта «VIKT(A)R xOi!» Крысціна Чаранкова выйшла на свабоду 11 красавіка.
Яе затрымалі 22 сакавіка 2022 года ў межах крымінальнай справы, якая была распачатая за некалькі допісаў Instagram супраць міліцэйскага гвалту і вайны ва Украіне. Крысціну Чаранкову абвінавацілі па частцы 1 артыкула 130 («Распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці альбо варажнечы») і 16 лістапада 2022 года асудзілі на 2,5 года пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў калоніі агульнага рэжыму. Свой тэрмін Крысціна адбывала ў ПК № 4 Гомля.
Ужо 17 лютага 2023 года МУС унесла Крысціну ў спіс «асобаў, датычных да экстрэмісцкай дзейнасці».
Раман Шавель belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10