навіны

Палкоўнік КДБ замест сына Андрэйчанкі. Галоўныя падзеі ў малюнках

Малюнак: Дэ Лёс / Белсат
Малюнак: Дэ Лёс / Белсат
podpis źródła zdjęcia

А ці здагадаецеся без нашых падказак, пра што ідзецца ў малюнках?

Мастак Дэ Лёс разам з «Белсатам» сочыць за галоўнымі падзеямі, якія ўплываюць на жыццё беларусаў ці выклікаюць шырокі рэзананс у грамадстве.
А ці здагадаецеся без нашых падказак, пра што ідзецца ў малюнках?
Палкоўнік Камітэту дзяржаўнай бяспекі Уладзімір Козыр прызначаны на пасаду генеральнага дырэктара беларускага мабільнага аператара МТС.
Козыр у 2020 годзе быў прызначаны начальнікам упраўлення КДБ Менску і Менскай вобласці, да таго ўзначальваў аператыўна-пошукавае ўпраўленне КДБ.
Малюнак: Дэ Лёс / Белсат
Малюнак: Дэ Лёс / Белсат
Раней МТС узначальваў Уладзіслаў Андрэйчанка – сын былога старшыні Палаты прадстаўнікоў Уладзіміра Андрэйчанкі. Прычынаў ягонага сыходу з пасады не называлі. Але цікава, што і Андрэйчанка старэйшы і малодшы практычна адначасова пазбавіліся працы.
У ноч з 13 на 14 красавіка Іран атакаваў Ізраіль мноствам дронаў і ракет. Нагодай стала атака Ізраілю па консульству Ірану ў Сірыі.
Малюнак: Дэ Лёс / Белсат
Малюнак: Дэ Лёс / Белсат
Ізраіль у ноч на 19 красавіка нанёс удар па аб’ектах на тэрыторыі Ірану. Удар меў абмежаваны характар.
Усе працягваюць гадаць, ці будзе вялікая вайна на Блізкім Усходзе.
Трох музыкаў гурта «Nizkiz» – Аляксандра Ільіна, Сяргея Кульшу і Дзмітрыя Халяўкіна – асудзілі да «хатняй хіміі» і вызвалілі ў судовай зале.
Малюнак: Дэ Лёс / Белсат
Малюнак: Дэ Лёс / Белсат
Музыкаў пакаралі паводле арт. 342 КК РБ «Арганізацыя і рыхтаванне дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак» да 2,5 года абмежавання волі без скіравання ў папраўчую ўстанову. Гэты артыкул называюць народным, паводле яго судзяць за ўдзел у мірных акцыях пратэсту.
Малюнак: Дэ Лёс / Белсат
Малюнак: Дэ Лёс / Белсат
Пасля вяртання з космасу Аляксандр Лукашэнка прысвоіў Марыне Васілеўскай званне Героя Беларусі. У медыях ужо другі тыдзень спрачаюцца: Васілеўская выканала сапраўды важную касмічную місію ці паўдзельнічала ў палёце ў космас у якасці турысткі.
Малюнак: Дэ Лёс / Белсат
Малюнак: Дэ Лёс / Белсат
Склад удзельнікаў Усебеларускага народнага сходу сфармаваны – у ім возьмуць удзел 1162 асобы. Вось тут мы падрабязна разбіраем, чаму сёлета УНС надаюць столькі ўвагі і чым ён адрозніваецца ад палітычных імпрэзаў мінулых гадоў.
Дэ Лёс belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10