Аргенціна ўжо падала афіцыйную заяўку.
навіны
Аргентына мае намер стаць глабальным партнёрам NATO

podpis źródła zdjęcia
Аргенціна падала афіцыйную заяўку на далучэнне да NATO у якасці глабальнага партнёра. Пра гэта паведамляе Associated Press.
Гэты статус расчысціць шлях да больш шчыльная супрацы ў галіне палітыкі і бяспекі ў сітуацыі, калі правы ўрад прэзідэнта Хавіера Мілея імкнецца ўмацаваць сувязі з заходнімі дзяржавамі і прыцягнуць інвестыцыі.
Запыт паступіў у той момант, калі намеснік генеральнага сакратара NATO Мірча Джаана правёў у Бруселі перамовы па праблемах рэгіянальнай бяспекі з міністрам абароны Аргенціны Луісам Петры.
Джаана сказаў, што ён вітае прапанову Аргентыны стаць акрэдытаваным партнёрам у альянсе. «Аргенціна гуляе важную ролю ў Лацінскай Амерыцы», – заявіў Джаана ў штаб-кватэры NATO. «Больш шчыльная палітычная і практычная супраца магла б прынесці карысць нам абодвум».
Статус глабальнага партнёра можа даць Аргентыне доступ да перадавых тэхналогіяў, сістэмаў бяспекі і навучання, якія раней былі ёй недаступныя, заявіў прэзідэнт Аргенціны.
Глеб Нержын belsat.eu