навіны

У Менску жанчына забрала з прытулку сваіх дачок. Іх абвясціла ў вышук міліцыя

Дзяўчынкі, якіх шукаюць у Менску. (Фота: Милиция Минска / Telegram)
Дзяўчынкі, якіх шукаюць у Менску. (Фота: Милиция Минска / Telegram)
podpis źródła zdjęcia

Прычыны, паводле якіх дзяўчынкі знаходзіліся ў прытулку, не паведамляюцца.

У Беларусі абвясцілі ў вышук Кацярыну Мельнікаву і яе дзвюх сямігадовых дачок. Пра гэта 20 красавіка паведамілі ў менскай міліцыі.
Дзяўчынкі, якіх шукаюць у Менску. (Фота: Милиция Минска / Telegram)
Дзяўчынкі, якіх шукаюць у Менску. (Фота: Милиция Минска / Telegram)
Паводле МУС, жанчына з дочкамі Марыяй і Сафіяй 19 красавіка каля 18:00 выйшла з сацыяльна-педагагічнага цэнтру з прытулкам Заводскага раёну Менску на шпацыр і сышла ў невядомым кірунку.
Прычыны, паводле якіх дзяўчынкі знаходзіліся ў прытулку, не паведамляюцца.
А 12:18 у міліцыі паведамілі, што даведаліся месцазнаходжанне зніклых – яны знаходзяцца ў сваякоў. Іх жыццю і здароўю нічога не пагражае. Праводзіцца праверка.
Адзначым, што ў Беларусі пашыраная практыка адбірання дзяцей з сем’яў, якія ўлады лічаць сацыяльна небяспечнымі. У лютым 2024 года гэта сталася прычынай трагедыі. У Воршы органы сацыяльнай апекі запусцілі працэс забірання дзяцей з сям’і 36-гадовай жанчыны, мужа якой забралі ў ЛПП. Каб не дапусціць гэтага, яна задушыла чатырох дзяцей і скончыла з сабой.
Псіхолаг Вольга Вялічка мяркуе, што сацыяльныя службы мусяць дапамагаць бацькам, у якіх узнікаюць праблемы з выхаваннем дзяцей, але «ўсё атрымліваецца наадварот».
Якуб Хруст belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10