навіны

Суд разгледзіць справу Паўла Белавуса ў сувязі з «іншымі пытаннямі»

Belsat
Belsat
podpis źródła zdjęcia

Паседжанне адбудзецца 29 красавіка.

Культурніцкага менеджара, стваральніка крамы Symbal.by і заснавальніка «Арт Сядзібы» Паўла Белавуса будуць зноў судзіць у Менскім гарадскім судзе.
Павел Белавус, стваральнік Symbal.by і «Арт-сядзібы». (Фота: by_culture / Telegram)
Павел Белавус, стваральнік Symbal.by і «Арт-сядзібы». (Фота: by_culture / Telegram)
Адпаведная інфармацыя з’явілася ў раскладзе судовых паседжанняў на сайце Вярхоўнага суду.
Разгляд справы палітвязня Паўла Белавуса адбудзецца 29 красавіка. У графе «артыкулы Крымінальнага кодэксу /сутнасць матэрыялу» ніякіх артыкулаў не пазначана. Замест гэтага тлумачыцца, што паседжанне адбудзецца ў сувязі з «іншымі пытаннямі, звязанымі з прывядзеннем прыгавору, вызначэння, пастановы ў выкананне».
Суддзя – Жанна Брысіна. Менавіта яна ў траўні 2023 году прызначыла Белавусу 13 гадоў пазбаўлення волі.
Раней з аналагічнай фармулёўкай «іншыя пытанні» у раскладзе судовых паседжанняў зʼявіўся разгляд справы экс-прэтэндэнта ў прэзідэнты на выбарах 2020 года Сяргея Ціханоўскага, лідара «Народнай грамады» Мікалая Статкевіча, мадэратара сацыяльных сетак «Краіны для жыцця» Дзмітрыя Папова, журналіста і блогера Ігара Лосіка, аўтара YouTube-канала MozgON Уладзіміра Цыгановіча і сябра ініцыятыўнай групы Святланы Ціханоўскай Арцёма Сакава. Паседжанне адбудзецца 25 красавіка ў Гомельскім абласным судзе.
Глеб Нержын belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10