навіны

Сенат ЗША разгледзіць законапраект аб дапамозе Украіне 23 красавіка

Сцягі Украіны і ЗША (Фота: Joshua Leonard / U.S. Army photo / Flickr)
Сцягі Украіны і ЗША (Фота: Joshua Leonard / U.S. Army photo / Flickr)
podpis źródła zdjęcia

Пасля прыняцця закону вайсковая дапамога можа аказацца ва Украіне цягам некалькіх дзён.

Сенат ЗША плануе разгледзіць законапраект аб дапамозе Украіне, Ізраілю і Тайваню ў аўторак, 23 красавіка.
Сцягі Украіны і ЗША (Фота: Joshua Leonard / U.S. Army photo / Flickr)
Сцягі Украіны і ЗША (Фота: Joshua Leonard / U.S. Army photo / Flickr)
Пра гэта паведаміў лідар дэмакратычнай большасці ў верхняй палаце Кангрэса Чак Шумэр.


,,

«Сенат гатовы зрабіць наступны крок па дадатковаму законапраекту аб нацыянальнай бяспецы», – зазначыў ён.


Раней 20 красавіка законапраект аб дапамозе Украіне, Ізраілю і Інда-Ціхаакіянскаму рэгіёну ўхваліла Палата прадстаўнікоў.


,,

«Сенат заключыў пагадненне аб завяршэнні працы першым галасаваннем у аўторак», – паведаміў Шумэр.


Затрымак з ухваленнем законапраекту ў Сенаце не прадбачыцца, бо верхнюю палату кантралюе Дэмакратычная партыя. Пасля гэтага дакумент мусіць падпісаць прэзідэнт Джо Байдэн, які як раз і лабіяваў яго прыняцце.
У Пентагоне сцвярджаюць, што пасля прыняцця закону вайсковая дапамога можа быць перакінутая ва Украіну вельмі хутка. «Мы можам ажыццявіць перакідку на працягу некалькіх дзён», – цытуе словы прадстаўніка генерал-маёра Патрыка Райдэра The New York Times.
Глеб Нержын belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10