навіны

Камітэт дзяржкантролю распавёў, колькі атрымаў скаргаў на заробкі «ў канверце»

Belsat
Belsat
podpis źródła zdjęcia

З 48 паведамленняў пацвердзілася шэсць выпадкаў.

За першыя тры месяцы 2024 года ў Камітэт дзяржаўнага кантролю паскардзіліся на заробкі «ў канверце» 48 разоў. Інфармацыя пацвердзілася ў шасці выпадках, распавядае прэс-служба КДК.
Здымак мае ілюстрацыйны характар. (Фота: Белсат)
Здымак мае ілюстрацыйны характар. (Фота: Белсат)
«Большасць паведамленняў тычылася суб’ектаў гаспадарання Менску і Менскай вобласці (70,8 %)», – піша КДК. Скаргі Камітэт прымаў праз спецыяльна створаную онлайн-панэль «Скажы не зарплаце “ў канверце”».
У 2023 годзе Камітэт дзяржаўнага кантролю выявіў 103 выпадкі выплаты заробкаў нелегальным спосабам.


,,

«Сума дадаткова выстаўленага субʼектам гаспадарання падаходнага падатку і страхавых узносаў склала больш за 24 млн рублёў», – распавядае КДК.


Некалькі гадоў таму Аляксандр Лукашэнка ўзяўся за заробкі «ў канвертах» і запатрабаваў «жорсткага пакарання». Тады эксперты распавядалі «Белсату», што праблемы не развязаць жорсткімі захадамі.
«У нас даволі ёмістыя плацяжы, якія мусяць аплочваць працадаўцы. Так, напрыклад, выплаты ў Фонд сацыяльнай абароны складаюць нават больш за 30 %. Калі глядзець па шкале Філіпса, калі фізічныя ці юрыдычныя асобы абкладваюцца такім падаткам, то заўсёды будзе тэндэнцыя павелічэння колькасці выпадкаў ухілення ад падаткаў. Я не думаю, што ў нас праблема маштабная, але яна ёсць», – казаў старэйшы аналітык «Forex» Валер Палхоўскі.
На ягоную думку, калі адлічэнні ў бюджэт будуць складаць больш за 30 % ад заробку, то праблема нікуды не дзенецца.
Арсен Рудэнка belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10