Кангрэс ЗША зацвердзіў маштабны пакет дапамогі Украіне
24.04.2024, 11:52
Капітолій ЗША. (Фота: David Maiolo / Picasa, CC BY-SA 3.0)
podpis źródła zdjęcia
Засталося толькі атрымаць подпіс Джо Байдэна.
24 красавіка Кангрэс ЗША прыняў пакет дапамогі Украіне на $ 61 млрд. Гэта адбылося пасля некалькіх месяцаў затрыманняў і спрэчак сярод амерыканскіх палітыкаў. Раней дапамогу зацвердзіла Палата прадстаўнікоў ЗША.
Капітолій ЗША. (Фота: David Maiolo / Picasa, CC BY-SA 3.0)
За зацверджанне пакету прагаласавалі 79 чальцоў Сенату, супраць – 18.
Дапамога Украіне стала часткай больш буйнога пакету дапамогі, атрымальнікамі якой сталі таксама Ізраіль, Тайвань і партнёры ЗША ў Інда-Ціхаакіянскім рэгіёне.
Дапамога для ўсіх названых атрымальнікаў складзе $ 95 млрд. З іх $ 61 млрд – на крытычна неабходнае фінансаванне Украіны. $ 26 млрд – для Ізраілю і гуманітарнай дапамогі цывільнаму насельніцтву ў зонах канфліктаў па ўсім свеце. Трэцяя частка, $ 8,12 млрд, – на «супрацьдзеянне камуністычнаму Кітаю» ў Інда-Ціхаакіянскім рэгіёне.
«Я ўдзячны Сенату Кангрэсу ЗША за сённяшняе ўхваленне жыццёва неабходнай дапамогі Украіне, – гаворыцца ў тэлеграм-канале прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага. – Я таксама цаню падтрыманне прэзідэнта Байдэна і з нецярпеннем чакаю найхутчэйшага падпісання законапраекту і перадачы наступнага пакету вайсковай дапамогі, што будзе адпавядаць рашучасці, якую я заўсёды адчуваю ў нашых перамовах.
Дальнабойныя здольнасці Украіны, артылерыя і СПА – вельмі важныя інструменты для найхутчэйшага аднаўлення Справядлівага свету».
Для канчатковага зацверджання пакету засталося мець подпіс Джо Байдэна. Прэзідэнт ЗША плануе падпісаць дакумент таксама 24 красавіка.