навіны

Музыкі гурта «Бі-2» хочуць атрымаць грамадзянства Малдовы. Улады краіны – не супраць

Канцэрт «Бі-2» у Сан-Дыега, ЗША. 5 лістапада 2023 года. (Фота: b2band / Telegram)
Канцэрт «Бі-2» у Сан-Дыега, ЗША. 5 лістапада 2023 года. (Фота: b2band / Telegram)
podpis źródła zdjęcia

Лідары гурта – Лёва і Шура – нарадзіліся ў Беларусі.

Некалькі ўдзельнікаў гурта «Бі-2» і чальцоў іхных сем’яў 23 красавіка падалі дакументы на атрыманне грамадзянства Малдовы. Пра гэта паведаміў кіраўнік кабінету прэзідэнта краіны Адрыян Бэлуцэл, піша «NewsMaker».
Канцэрт «Бі-2» у Сан-Дыега, ЗША. 5 лістапада 2023 года. (Фота: b2band / Telegram)
Канцэрт «Бі-2» у Сан-Дыега, ЗША. 5 лістапада 2023 года. (Фота: b2band / Telegram)
Як зазначыў чыноўнік, рэпрэсіі ў дачыненні музыкаў «Бі-2» пачаліся пасля таго, як гурт выступіў супраць вайны Расеі ва Украіне.
«У нашай краіне заўсёды знойдзецца месца для тых, хто выступае за мір, спрыяе развіццю культуры, грамадзянскага выхавання і міжнацыянальнага сяброўства», – заявіў Адрыян Бэлуцэл.
Паводле яго, заявы аб атрыманні грамадзянства будуць разглядаць у парадку працэдуры «надання грамадзянства ў інтарэсах Малдовы».
Як паведаміла выданне «Вёрстка», гаворка ідзе пра трох удзельнікаў гурта, сярод іх няма Лёвы і Шуры, бо ў іх ёсць ізраільскае грамадзянства. Як адзначыў медыядырэктар «Бі-2» Ігар Рубінштэйн, аб малдаўскім грамадзянстве хадайнічалі музыканты, прадстаўнікі тэхнічнага персаналу і менеджменту гурта, а таксама чальцы іхных семʼяў.
У Расеі музыкам гурта «Бі-2» пагражае крымінальны пераслед за антываенную пазіцыю. За мяжой удзельнікі гурта сутыкнуліся з адменаю канцэртаў праз ціск расейскіх дыпламатаў. У студзені гэтага года ў Тайландзе гурт некалькі дзён трымалі ў міграцыйнай турме і збіраліся дэпартаваць у Расею, але гэтага ўдалося пазбегчы дзякуючы намаганням ізраільскага МЗС і медыйнаму розгаласу.
Лідары гурта – Лёва і Шура – нарадзіліся ў Беларусі. І падтрымліваюць дэмакратычныя змены на радзіме.
Якуб Хруст belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10