«Успрымала кватэру як турму, у якой мы сядзелі разам з сынам». Як беларусы адбываюць «хатнюю хімію»?
03.05.2024, 09:00
Здымак мае ілюстрацыйны характар. (Фота: Белсат)
podpis źródła zdjęcia
І чаму «хатніх хімікаў» не лічаць палітвязнямі?
Калі суд у Беларусі сёння прызначае ў якасці пакарання «хатнюю хімію», шмат хто выдыхае з палёгкай і нават віншуе асуджанага з такім выракам. Такая рэакцыя ў грамадстве была, напрыклад, на прысуд музыкам гурта «Nizkiz». Абмежаванне волі ў хатніх умовах успрымаецца як нашмат лягчэйшае, чымся з скіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу, а тым больш як калонія. Як насамрэч выглядае «хатняя хімія» у Беларусі? Ці значна адрозніваецца ад хатняга арышту? І чаму тых, хто адбывае пакаранне ўдома, не лічаць палітычнымі вязнямі? Распавядаем у нашым матэрыяле.
Здымак мае ілюстрацыйны характар. (Фота: Белсат)
«Хіміяй» у Беларусі называюць пакаранне ў выглядзе абмежавання волі ў папраўчай установе адкрытага тыпу (ПУАТ). Гэтае слова замацавалася яшчэ ў савецкі час, калі пасля вайны асуджаных скіроўвалі на будоўлі і шкодныя вытворчасці, у тым ліку – на хімічныя прадпрыемствы.
Акрамя «хіміі» з скіраваннем, ёсць яшчэ і «хатняя хімія». Гэта таксама пакаранне ў выглядзе абмежавання волі і абавязковай працы, але чалавек застаецца ў сябе ўдома, хоць і пад пільным наглядам міліцыі. «Хатнюю хімію» могуць прызначыць на тэрмін ад шасці месяцаў да пяці гадоў.
З пачатку 2020 года да «хатняй хіміі» паводле палітычна матываваных абвінавачванняў у Беларусі былі асуджаныя больш за 800 чалавек. Паводле праваабаронцаў, «хатнюю хімію» часцей прызначаюць асуджаным за ўдзел у пратэстах, абразу Лукашэнкі ды іншых чыноўнікаў.
Што абавязаны рабіць чалавек, асуджаны да «хатняй хіміі»:
Асуджанаму да «хатняй хіміі» забаронена:
На «хатняй хіміі» дазваляецца:
Калі асуджаны да «хатняй хіміі» парушае гэтыя правілы ды атрымлівае тры і больш спагнанняў, яму абвяшчаюць афіцыйнае папярэджанне. Калі пасля папярэджання асуджаны зноў здзяйсняе парушэнне цягам года, яму праз суд змяняюць пакаранне на больш жорсткае – скіроўваюць у ПУАТ ці нават калонію.
У 2021 годзе з Крымінальнага кодэксу выключылі артыкул 415 – «Ухіленне ад адбывання пакарання ў выглядзе абмежавання волі». Паводле яго за парушэнні ўмоваў можна было атрымаць да трох гадоў калоніі. Юрысты зазначаюць, што такія змены скіраваныя на спрашчэнне парадку ўзмацнення пакарання: калі раней, каб адправіць «хатняга хіміка» ў калонію, трэба было заводзіць асобную крымінальную справу, то цяпер зрабіць пакаранне больш жорсткім можна ў парадку адміністратыўнай працэдуры.
Як апавядаюць асуджаныя да «хатняй хіміі» паводле палітычных артыкулаў, інспектары без тлумачэння прычынаў скарачаюць ім колькасць вольнага часу на дзень, а таксама да іх значна часцей прыходзяць дамоў з правяраннямі прадстаўнікі розных органаў – не толькі ўчастковы міліцыянт, але і КДБ, АМАП, РАУС, Дэпартамент аховы. Вядомыя выпадкі, калі амапаўцы ў поўнай амуніцыі ўначы прыязджалі праверыць, ці ўдома жанчына сталага веку. Да некаторых вязняў позна ўвечары прыязджалі супрацоўнікі КДБ са зброяй, будзілі ўсіх суседзяў.
Таксама праваабаронцам вядомыя выпадкі, калі правяральнікі з розных сілавых ведамстваў грукаюцца ў дзверы і адразу ж сыходзяць, пазначаючы, што вязня нібыта не было ўдома. Чалавек мусіць паспець імгненна адрэагаваць на візіт і аператыўна адчыніць дзверы. «Хатнія хімікі» вымушаныя ўсталёўваць камеры відэаназірання, каб дадаткова сябе абараніць і перадухіліць правакацыі.
Паводле вязняў, якія адбывалі «хатнюю хімію», міліцыянты ўсталёўвалі ім у тэлефоны тэлеграм-бот «Магнит», які збірае асабістыя звесткі і ліставанне.
Палітычным «хатнім хімікам», якія жывуць у прыватных дамах, забараняюць выходзіць на падворак у любы час, як гэта было раней. Цяпер, паводле інфармацыі праваабаронцаў, «палітычным» даюць падпісаць паперы пра змену ўмоваў адбыцця «хатняй хіміі»: пакідаць дом можна толькі ў межах тых гадзінаў, у якія дазваляецца выходзіць у горад. То бок выходзіць ва ўласны двор у любы момант забараняецца, гэта будзе лічыцца парушэннем умоваў адбыцця пакарання.
Здымак мае ілюстрацыйны характар. (Фота: Natalia Fedosenko / TASS / Forum)
Пра досвед адбывання «хатняй хіміі» з «Белсатам» на ўмовах ананімнасці падзялілася беларуска, асуджаная да гэтага віду пакарання падчас дэкрэтнага адпачынку.
,,
«Вядома, я радавалася, што мне прысудзілі «хатнюю хімію», – кажа адразу жанчына. – Мне далі два гады. Я не ўяўляю, што было б, калі б мне гэты час давялося правесці ў калоніі і не бачыць уласнага дзіцяці. Таму кожны раз, калі мне здавалася, што я не вытрываю больш, я згадвала, што магло быць горш».
Міліцыянты прыходзілі да нашай суразмоўцы штодня.
«Некаторыя проста званілі ў дамафон і сыходзілі, калі чулі, што я ўдома, іншыя падымаліся ў кватэру. Таксама часам прасілі паказаць тэлефон, глядзелі «Тэлеграм». На Дзень Волі заўсёды прыходзілі некалькі разоў – у гэты дзень у іх звычайна ўзмоцненая варта, – апавядае беларуска. – Самым цяжкім было, што мне далі дзве гадзіны часу на дзень, калі я магла выходзіць надвор. Мне далі час з 14:00 да 16:00. У гэты час мой сын раней звычайна спаў. Мне давялося перайначваць ягоны рэжым, каб гуляць з ім на дварэ. Яшчэ сваймі візітамі яны часта будзілі сына – маглі пазваніць у дамафон, калі я клала дзіця спаць. А адключыць дамафон я не магла: калі б я не адказала, было б парушэнне».
Каб з’ездзіць з дзіцём у паліклініку, нашай суразмоўцы трэба было адпрошвацца ў міліцыі, папярэджваць. Часам даводзілася прасіць дапамагчы сваякоў:
,,
«Я пачала ўспрымаць сваю кватэру як турму, у якой мы сядзелі разам з сынам».
Пра цяжкасці адбыцця «хатняй хіміі» разам з дзецьмі раней апавядалі праваабаронцам іншыя асуджаныя жанчыны.
«Мае дзве вольныя гадзіны на дзень сканчаюцца задоўга да таго, як трэба забіраць дзіця з садка. А ніхто, акрамя мяне, гэтага не зробіць. Таму, калі выходжу, пакідаю тэлефон удома, каб мяне не адсачылі. Забіраю з дзіцячага садка і бягом дадому. На маю просьбу да інспектара падоўжыць ці перанесці вольны час мне адмовілі. Сказалі, трэба было раней думаць», – адзначае асуджаная да «хатняй хіміі» жанчына.
У нядзелі нашая суразмоўца хадзіла ў інспекцыю адзначацца. Таксама на гэты дзень былі прызначаныя лекцыі, на якіх расказвалі пра экстрэмізм, каляровыя рэвалюцыі.
«Але я часам з радасцю хадзіла на гэтыя адзначэнні, бо там я сустракала знаёмых – такіх жа «хімікаў», як і я, аднадумцаў, з якімі можна было пагутарыць», – прыгадвае жанчына.
Праваабаронца «Вясны» Дзіяна Пінчук звяртала ўвагу, што «хатняя хімія» – гэта зусім не больш мяккае ці лёгкае пакаранне, у адрозненне ад «хіміі» з скіраваннем у ПУАТ:
,,
«Людзей судзяць за рэалізацыю сваіх грамадзянска-палітычных правоў і прызначаюць ім рэальнае пакаранне, якога не мусіць быць наагул. Гэта пакаранне невінаватых асобаў, якія вымушаныя праходзіць цяжкія выпрабаванні з сталым ціскам, начнымі правяраннямі, ізаляцыяй, забаронамі на выезд і спатканняў з роднымі».
Аднак «хатніх хімікаў» беларускія праваабаронцы не лічаць палітычнымі вязнямі. Калі чалавек быў у СІЗА, пасля вызначэння пакарання ў выглядзе «хатняй хіміі», яго выкрэсліваюць са спісу палітвязняў і дадаюць у спіс былых палітвязняў.
Адным з фактараў для прызнання чалавека палітычным вязнем, акрамя прысуду паводле палітычных матываў, ёсць пазбаўленне волі. Пад ім разумеюць утрыманне асобы ў любым месцы, калі тая не можа яго пакінуць у выніку любога выгляду прымусу, які ўжываецца службовай асобай дзяржавы або з ведама і папушчальніцтва службовай асобы або органу дзяржавы, адзначаецца ў імнструкцыі Праваабарончага цэнтру «Вясна» для вызначэння панятку «палітычны вязень».
Здымак мае ілюстрацыйны характар. (Фота: Natalia Fedosenko / TASS / Forum)
Немагчымасць пакінуць месца, дзе ўтрымліваецца чалавек, пры гэтым можа адбывацца праз ахову ці пад страхам наступнага больш суровага пакарання. Гаворка пра пэўнае закрытае месца або месца, куды забаронены або абмежаваны доступ любых асобаў, у тым ліку прадстаўнікоў грамадскасці. У той час як падчас адбывання «хатняй хіміі» чалавек можа бачыцца з іншымі асобамі, карыстацца сродкамі сувязі, выходзіць з дому.
Кіруючыся вышэйзгаданым крытэрам, праваабаронцы да пазбаўлення волі адносяць «хатні арышт», калі асоба застаецца ў месцы абмежавання волі, якое не мае права пакінуць на сваё жаданне.
Таксама да пазбаўлення волі далучаюць выкарыстанне прымусовых папраўчых, папраўча-працоўных работаў або працоўнага выхавання як віду крымінальнага або адміністратыўнага пакарання, калі асоба застаецца ў месцы абмежавання волі, якое не мае права пакінуць на сваё жаданне.
Хатні арышт як захаду стрымання ўвялі ў Беларусі ў 2001 годзе. Падчас хатняга арышту чалавек не мае права карыстацца інтэрнэтам, тэлефонам і ўвогуле любымі сродкамі сувязі. Тэлефанаваць чалавеку можа толькі следчы, таксама можна звязацца з адвакатам. Да яго не могуць прыходзіць іншыя асобы, акрамя следчага і адваката. Камунікаваць забараняюць нават са сваякамі, якія жывуць з чалавекам у адной кватэры. Нельга працаваць. Да чалавека пад хатнім арыштам можа быць прыстаўленая кругладзённая ахова. Могуць дазволіць глядзець тэлебачанне, але звычайна – толькі дзяржаўныя тэлеканалы.
Тых, хто застаецца пад хатнім арыштам, беларускія праваабаронцы прызнаюць палітычнымі вязнямі.
Telewizja Polska S.A. w likwidacji processes your personal data collected when you visit individual websites on the tvp.pl Portal (hereinafter referred to as the Portal), including information saved using technologies used to track and store them, such as cookies, web beacons or other similar technologies enabling the provision of tailored and secure services, personalize content and advertising, provide social media features and analyze Internet traffic.
Click "I accept and go to the website" to consent to the use of automatic tracking and data collection technology, access to information on your end device and its storage, and to the processing of your personal data by Telewizja Polska S.A. w likwidacji, Trusted Partners from IAB* (1051 company) and other Trusted TVP Partners (93 company), for marketing purposes (including for automated matching of advertisements to your interests and measuring their effectiveness) and others, which we indicate below.
The purposes of processing your data by TVP S.A. w likwidacji are as follows:
Store and/or access information on a device
Use limited data to select advertising
Create profiles for personalised advertising
Use profiles to select personalised advertising
Create profiles to personalise content
Use profiles to select personalised content
Measure advertising performance
Measure content performance
Understand audiences through statistics or combinations of data from different sources
Develop and improve services
Use limited data to select content
Ensure security, prevent and detect fraud, and fix errors
Deliver and present advertising and content
Save and communicate privacy choices
TVP S.A. w likwidacji process your data for the purposes of features. As part of these features, we may take the following actions:
Match and combine data from other data sources
Link different devices
Identify devices based on information transmitted automatically
The purposes of processing your data by Trusted Partners from IAB and other Trusted Partners of TVP are as follows:
Store and/or access information on a device
Use limited data to select advertising
Create profiles for personalised advertising
Use profiles to select personalised advertising
Create profiles to personalise content
Use profiles to select personalised content
Measure advertising performance
Measure content performance
Understand audiences through statistics or combinations of data from different sources
Develop and improve services
Use limited data to select content
Ensure security, prevent and detect fraud, and fix errors
Deliver and present advertising and content
Save and communicate privacy choices
Trusted Partners from IAB and other Trusted Partners of TVP process your data for the purposes of features and special features. As part of these features, they may take the following actions:
Match and combine data from other data sources
Link different devices
Identify devices based on information transmitted automatically
Use precise geolocation data
Actively scan device characteristics for identification
Consent is voluntary and you can withdraw it at any time in Advanced Settings.
In addition, you have the right to request access, rectification, deletion or limitation of data processing. In the Privacy Policy, you will find information on how to communicate to us your will to exercise these rights.
Consent to the use of data for some IAB Trusted Partners and TVP Trusted Partners may be related to the transfer of data to the United States or other third countries (not belonging to the European Economic Area, which includes the Member States of the European Union as well as Norway, Iceland and Liechtenstein). In connection with the above, we would like to inform you about the possible risk that may be associated with the transfer of data to third countries, consisting in the possible lack of an adequate level of protection of natural persons related to the processing of their personal data, which is guaranteed by the provisions of the GDPR (Regulation of the European Parliament and of the Council (EU 2016/679 of 27 April 2016 on the protection of individuals with regard to the processing of personal data and on the free movement of such data, and repealing Directive 95/46 / EC), due to the lack of an adequacy decision by the European Commission and the lack of adequate security.
The user's personal data processed by TVP may be processed both on the basis of the user's consent as well as on the basis of a legitimate interest, i.e. without the consent of the Portal user (only for the purposes necessary to ensure the proper operation of the Portal). TVP processes user data on the basis of a legitimate interest only in situations where it is necessary for the provision and proper operation of the Portal, i.e. maintenance and technical support of the Portal, ensuring security, preventing fraud and removing errors, statistical measurements necessary for the proper functioning of the Portal.
Detailed information on the processing of your data can be found in the Privacy Policy.