навіны

Медуніверсітэт у Менску абмежаваў удзел супрацоўнікаў у канферэнцыях. Выкладчыкі і студэнты выступілі супраць

Беларускі дзяржаўны медычны ўніверсітэт у Менску. (Фота: bsmu.by)
Беларускі дзяржаўны медычны ўніверсітэт у Менску. (Фота: bsmu.by)
podpis źródła zdjęcia

Трывае збор подпісаў з патрабаваннем скасаваць адпаведны загад

Супрацоўнікаў Беларускага дзяржаўнага медычнага ўніверсітэту абавязалі атрымліваць адмысловыя дазволы для ўдзелу ў канферэнцыях і навучальных курсах, «не прадугледжаных планам, зацверджаным Мінздароўя». Пра гэты загад рэктара паведаміла ініцыятыва «Белыя халаты». Выкладчыкі і студэнты зладзілі збор подпісаў, каб скасаваць пастанову.
Беларускі дзяржаўны медычны ўніверсітэт у Менску. (Фота: bsmu.by)
Беларускі дзяржаўны медычны ўніверсітэт у Менску. (Фота: bsmu.by)
Рэктар Беларускага дзяржаўнага медычнага ўніверсітэту абмежаваў удзел супрацоўнікаў у канферэнцыях, кангрэсах, з’ездах і навучальных курсах. У выпадку, калі імпрэза не прадугледжаная зацверджаным Мінздароўя планам, то для ўдзелу будзе патрабавацца адмысловы дазвол «непасрэднага кіраўніка» і рэктара.
Такую ж санкцыю патрэбна атрымліваць, каб правесці лекцыю онлайн ці офлайн «на платформах арганізацыяў, не залучаных у план», зацверджаны міністэрствам аховы здароўя.
Адпаведныя змены ўнесеныя загадам рэктара ў правілы ўнутранага працоўнага распарадку.


,,

«Такія абмежаванні супярэчаць не толькі міжнародным прававым нормам, але і існаму беларускаму заканадаўству», – адзначаецца ў петыцыі, што з’явілася на сайце e-petitions.by у адказ на рэктарскі загад.


Аўтары звароту ўпэўненыя, што забарона на свабодны ўдзел выкладчыкаў ВНУ у навуковых імпрэзах «прывядзе да падзення ўзроўню падрыхтоўкі студэнтаў-медыкаў», а гэта «негатыўна адаб’ецца на насельніцтве Беларусі».
«Таму патрабуем касавання загаду і забяспечвання свабоды навуковай творчасці для ўсіх супрацоўнікаў БДМУ», – пазначана ў петыцыі.
Сцяпан Кубік belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10