Расейцы ўдарылі па чыгуначнаму вакзалу як раз у той момант, калі там спынілася электрычка.
навіны
Расейцы нанеслі ўдар па Балакліі: 10 чалавек атрымалі раненні
25.04.2024, 19:53

podpis źródła zdjęcia
Удзень 25 красавіка расейская армія абстраляла горад Балаклія, што ў Харкаўскай вобласці.
Мясцовыя ўлады паведамляюць, што акупанты ўдарылі ракетаю па чыгуначнаму вакзалу як раз у той момант, калі там спынілася электрычка «Харкаў–Ізюм».
Кіраўнік Харкаўскай абласной вайсковай адміністрацыі Алег Сынегубаў паведаміў, што былі шпіталізаваныя 7 пацярпелых. Трое жанчын 37,47 і 60 гадоў, а таксама чацвёра мужчына 39, 49, 49 і 62 гадоў атрымалі выбуховыя траўмы рознай ступені цяжкасці.
Пазней Сынегубаў распавёў, што колькасць пацярпелых вырасла да 10 чалавек.
Паводле «Суспільне», начальнік Балаклійскай гарадской адміністрацыі Віталь Карабанаў зазначыў, што ўсе параненыя – пасажыры электрычкі.
Глеб Нержын belsat.eu
больш па гэтай тэме
Глядзіце большItem 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10