Журналіст Аляксандр Васюковіч эвакуяваны з Беларусі
25.04.2024, 17:19
Грыдзін і Васюковіч (Фота: Аліса Ганчар / Белсат)
podpis źródła zdjęcia
Выехаць з краіны яму дапамог фонд салідарнасці «BYSOL».
Вядомы фотажурналіст і былы палітвязень Аляксандр Васюковіч, які быў пакараны «хатняй хіміяй», выехаў з Беларусі пры дапамозе фонду салідарнасці «BYSOL». Пра гэта паведамляе Беларуская асацыяцыя журналістаў.
Грыдзін і Васюковіч (Фота: Аліса Ганчар / Белсат)
Фотажурналіст Аляксандр Васюковіч быў арыштаваны і сёлета ў студзені асуджаны на 3 гады абмежавання волі («хатняя хімія») за нібыта ўдзел у акцыях пратэсту ў 2020 годзе, якія ён асвятляў. Вырак вынесла суддзя Юлія Крэпская. Праваабаронцы прызналі журналіста палітвязнем.
Асцерагаючыся далейшага пераследу, Васюковіч пры дапамозе фонду салідарнасці «BYSOL» выехаў з Беларусі, цяпер ён у бяспецы.