навіны

Дачку палітвязня Рыгора Кастусёва не выпусцілі з ІЧУ

Кацярына Кастусёва. (Крыніца: Вясна / Правы чалавека ў Беларусі / Telegram)
Кацярына Кастусёва. (Крыніца: Вясна / Правы чалавека ў Беларусі / Telegram)
podpis źródła zdjęcia

Імаверна, супраць яе распачатая крымінальная справа.

Дачка палітзняволенага палітыка Рыгора Кастусёва не выйшла на волю пасля трох содняў ІЧУ. Пра гэта паведамляе праваабарончая ініцыятыва MAYDAY TEAM.
Кацярына Кастусёва. (Крыніца: Вясна / Правы чалавека ў Беларусі / Telegram)
Кацярына Кастусёва. (Крыніца: Вясна / Правы чалавека ў Беларусі / Telegram)
Кацярына Кастусёва была затрыманая 22 красавіка. Падкантрольныя спецслужбам тэлеграм-каналы апублікавалі відэа, на якім жанчыну прымусілі сказаць, што ў 2020 годзе яна аказвала садзейнічанне ПЦ «Вясна», а таксама – што яна нібыта зарэгістравалася ў чат-боце плану «Перамога».
Паводле праваабаронцаў, Кацярына Кастусёва не выйшла па заканчэнні трох содняў з ізалятару часовага ўтрымання УУС Магілёўскага аблвыканкама.
Таксама ў магілёўскіх судах не было адміністрацыйных працэсаў у адносінах да яе. Імаверна, супраць жанчыны распачалі крымінальную справу.
Бацьку Кацярыны, старшыню Партыі БНФ Рыгора Кастусёва, ужо больш як тры гады трымаюць у няволі. Палітыка затрымалі 12 красавіка 2021 года і абвінавацілі ў «змове з мэтай захопу дзяржаўнай улады». 5 верасня 2022 года яго пакаралі 10 гадамі пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. 15 студзеня 2024 года Кастусёва перавялі на турэмны рэжым – у гарадзенскую турму № 1. У зняволенні ў старшыні Партыі БНФ вельмі пагоршыўся стан здароўя, выявілася анкалагічная хвароба.
Глеб Нержын belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10