Цягам тыдня тэмпература падымалася з +2 да +15. Наступны тыдзень пачнецца з +20.
навіны
У Беларусь нарэшце прыйшла цеплыня. У Менску запусцілі фантаны. Але ноччу – замаразкі

podpis źródła zdjęcia
Днём 27 красавіка па Беларусі тэмпературы +11..+15 °C, а 29-га прагназуюць ужо +20, а то і ўсе +25. Днём раней у Менску запусцілі 35 з 39 фантанаў.
Цяперашняя цеплыня далёка не рэкордная: у 2013 годзе 27 красавіка зафіксавалі аж +29,2 °С у Жыткавічах. Але роўна 100 гадоў таму быў антырэкорд, у Менску было –6,5.
На нядзелю і наступны тыдзень абяцаюць цёплае і збольшага сонечнае надвор’е, якое ўтворыцца дзякуючы малаактыўнаму франтавому раздзелу і цёпламу паветру з паўднёвага захаду Еўропы. Хіба ў нядзелю магчымыя кароткачасовыя дажджы, а ў наступную суботу – воблачнасць.
Гідраметцэнтр папярэджвае, што ў ноч на 28 красавіка магчымыя замаразкі аж да –2 °С, у наступныя дні ноччу і ранкам магчымы туман. Але тыдзень таму ў Беларусі аж выпадаў снег.
Маскву тым часам затапіла моцная залева.
Алесь Наваборскі belsat.eu