BELPOL: лукашэнкаўцы прадалі самі сабе ўчастак у Сочы і плануюць зарабіць $526 млн
28.04.2024, 23:10
Участак у Сочы, пра які гаворыцца ў расследаванні. (Скрыншот: BELPOL / Youtube)
podpis źródła zdjęcia
Верагодна, што на прададзеным участку плануюць пабудаваць чарговую рэзідэнцыю для Лукашэнкі.
Арганізацыя «BELPOL» апублікавала чарговае расследаванне пра махінацыі набліжаных да Аляксандра Лукашэнкі. У заблытанай гісторыі продажу беларускага ўчастку у амаль тысячу сотак у расейскім Сочы выйшлі на верагодную мэту схемы: пабудову новай рэзідэнцыі Лукашэнкі. І даведаліся пра яшчэ большую схему на 526 млн долараў прыбытку. «Белсат» пераказвае расследаванне.
Пасля расследавання пра будаўнічы бізнес «лукашэнкаўскіх вагнераўцаў», кампаніі «ГардСэрвіс», арганізацыя «BELPOL» атрымала ад беларусаў, знаёмых з такімі махінацыямі, звесткі пра угоду з участкам у расейскім Сочы.
Участак плошчай 97 248 м2 у элітным курортным пасёлку Красная Паляна ў межах Сочы належаў Рэспубліцы Беларусь на праве ўласнасці з 2013 года – яго атрымалі пасля ратыфікацыі пагаднення паміж Рэспублікай Беларусь і Расейскай Федэрацыяй аб узаемнай перадачы ва ўласнасць зямельных участкаў. Гэта значыць, абмянялі на беларускую тэрыторыю. І перадалі ў аператыўнае кіраванне дзяржаўнай установы «Санаторый Беларусь», што ўваходзіць у структуру прадпрыемстваў Кіраўніцтва справамі Аляксандра Лукашэнкі.
18 лютага 2022 года натарыусам Сочынскай натарыяльнай акругі Ларыёнавай была пасведчана дамова куплі-продажу гэтага ўчастка. Ад імя прадаўца дамову падпісаў дырэктар санаторыя «Беларусь» Генадзь Калеснік – выхадзец з МУС, былы кіраўнік Магілёўскага каледжа Міністэрства ўнутраных спраў і спартыўнага таварыства «Дынама».
Участак у Сочы, пра які гаворыцца ў расследаванні. (Скрыншот: BELPOL / Youtube)
«BELPOL» звярнуў увагу на пункт 1.3, у адпаведнасці з якім участак адчужаецца на карысць расейскай фірмы на падставе распараджэнняў Лукашэнкі з грыфам «Для службовага карыстання». На падставе такіх жа сакрэтных распараджэнняў адчужалася нерухомасць дзяржаўнай установы БФСТ «Дынама» ў Менску на карысць прыватнай ахоўнай фірмы былога кіраўніка Кіраўніцтва справамі Лукашэнкі (у 2013–2021 гадах) Віктара Шэймана «ГардСэрвіс».
Купіла ўчастак ТАА «Комплекс-Інвест», зарэгістраванае 8 чэрвеня 2021 года ў Маскве. «BELPOL» звярнуў увагу, што ў дамове згадвалася сакрэтнае распараджэнне № 157рп-дсп, датаванае 20 ліпеня 2021 года – неўзабаве пасля рэгістрацыі «Комплекс-Інвест».
Аўтары расследавання знайшлі тое распараджэнне – з яго вядома, што Лукашэнка загадаў прадаць той самы ўчастак расейскаму «Комплекс-Інвесту» за 970 млн расейскіх рублёў, гэта значыць кадастравым коштам. Таксама ў дамове згадвалася сакрэтнае распараджэнне Лукашэнкі № 12рп-дсп ад 18 студзеня 2022 года. Гэтым распараджэннем Лукашэнка знізіў кошт удвая, да 485 млн расейскіх рублёў. За столькі і прадалі.
Адна сотка ў Сочы, як заўважылі ў «BELPOL», прадаецца на сайтах прыватных аб’яваў не танней за 10 млн расейскіх рублёў. Гэта значыць рынкавы кошт прададзенага ўчастка ў амаль тысячу сотак у 20 разоў вышэйшы.
«Комплекс-Інвест» зарэгістравалі 8 чэрвеня 2021 года на імя грамадзянкі РФ Алены Борцевай – пенсіянеркі, якая пражывае ў акупаваным Расеяй Севастопалі. Фармальна будаўнічая кампанія нічога не будавала і наогул не вяла дзейнасці. А купіўшы элітны ўчастак за бесцань, пачакала пару месяцаў – і стала беларускай. 12 мая 2022 года 99,9% долі фірмы «Комплекс-Інвест» перайшлі ва ўласнасць беларускага ТАА «Рэгіянальны парадак».
Пра «Рэгіянальны парадак» следчыя не знайшлі ў адкрытых крыніцах нічога цікавага акрамя нумару тэлефону, які зарэгістраваны на грамадзяніна Беларусі Вячаслава Васільева. Гэты ж Васільеў, як высветлілася, з’яўляецца дырэктарам і заснавальнікам фірмы. Паводле звестак «BELPOL», гэта той самы Васільеў, што займае пасаду старэйшага інспектара ваенізаванай аховы спецыяльнага аддзелу аховы фізічных асобаў ТАА «ГардСэрвіс» – «лукашэнкаўскіх вагнераўцаў».
Участак у Сочы, пра які гаворыцца ў расследаванні. (Скрыншот: BELPOL / Youtube)
Другім заснавальнікам «Парадку» выявілася фірма «Vector Energy Innovation FZCO», зарэгістраваная ў Аб’яднаных Арабскіх Эміратах. Гэтая фірма фігуравала ў скандале ва Украіне, што разгарэўся ўвосень 2021 года: яна ўклала дамову з украінскім энэргатрэйдарам на пастаўку электраэнергіі з Беларусі, купляла 1 МВт⋅ч за 59 долараў і прадавала за 100. Энергія ішла з Украіны ў Беларусь, розніца ў кошце ішла ў Эміраты, чысты прыбытак фірмы мог дасягаць 400 млн долараў.
Украінскія расследавальнікі лічылі, што галоўным выгадаатрымальнікам той скандальнай угоды сталі ўкраінскія палітыкі і бізнесоўцы. Але «BELPOL» упэўнены, што асноўную выгаду атрымалі Лукашэнка, Шэйман і падкантрольныя ім бізнесы. Так, беларускія следчыя ўстанавілі, што ў жніўні 2021 года ў «арабскую» фірму быў працаўладкаваны выканаўчым дырэктарам з заробкам амаль 11 тысяч долараў у месяц нехта Сяргей Аношка.
Той Аношка, перакананы «BELPOL», гэта былы першы намеснік дырэктара РУП «Беларусьгандаль» у структуры Кіраўніцтва справамі Лукашэнкі. 11 сакавіка 2021 года Аношка разам са звольненым напярэдадні намеснікам Шэймана Андрэем Свірыдавым заснаваў у Менску ЗАТ «Вектар Капітал Груп». Другі кіраўнік – былы першы намеснік кіраўніка кіраўніцтва справамі Лукашэнкі Мікалай Селіванаў. Гэтую фірму «BELPOL» лічыць «паменшанай копіяй» Кіраўніцтва справамі Лукашэнкі, якая выконвае тыя ж функцыі, але пад маскай прыватнай структуры, каб абысці санкцыі Еўразвязу.
Прычынай звальнення Свірыдава, Шэймана і Селіванава ў кожным выпадку значыцца пераход на іншую працу, адзначае «BELPOL». Паралельна з імі пасады пакідаюць шэраг іншых, непублічных супрацоўнікаў Кіраўніцтва справамі Лукашэнкі. Усе яны становяцца супрацоўнікамі «Вектар Капітал Груп».
«BELPOL» робіць выснову: «Кола замкнулася». Фірма «Вектар Капітал Груп» падсправаздачная непасрэдна Лукашэнку, праз «Vector Energy Innovation FZCO» і «ГардСэрвіс» звязаная з «Рэгіянальным парадкам», які атрымаў кампанію «Комплекс-Інвест», якой прадалі ўчастак у Сочы на загад Лукашэнкі.
Акрамя таго, працягвае «BELPOL», намеснік дырэктара «Комплекс-Інвест» – грамадзянін Беларусі Віктар Жураўкоў. Расследавальнікі ўпэўненыя, што гэта сын Галіны Жураўковай, якая ачольвала Кіраўніцтва справамі Лукашэнкі ў 2001–2004 гадах, была асуджаная за крадзяжы і памілаваная Лукашэнкам у 2005 годзе.
Па звестках расследавання, «Комплекс-Інвест» збіраецца будаваць у Сочы жылы комплекс «Красная паляна» на тры элітных катэджы плошчай больш за 300 м2 кожны, гатэль, рэстаранны комплекс і велізарнае гаспадарчае шале плошчай 1002 м2. «BELPOL» сцвярджае, што будаўніцтва кантралюе Шэйман, які асабіста інспектаваў аб’ект нават тады, калі на ўчастку яшчэ не пачалося будаўніцтва.
Па выніках інспекцыі Шэймана прыйшлося перарабіць праектную дакументацыю. У выніку меры бяспекі сталі нагадваць тыя, што планавалі для новага палацу Лукашэнкі: сістэма падаўлення беспілотнікаў, металадэтэктары, цеплавізары, радыёметрычны кантроль… «BELPOL» не выключае, што фактычным гаспадаром комплексу будзе асабіста Лукашэнка.
Участак у Сочы, пра які гаворыцца ў расследаванні. (Скрыншот: BELPOL / Youtube)
«BELPOL» сцвярджае, што ведае і пра наступны крок у Сочы. Паркавы комплекс «фруктовы сад» плошчай больш за 8500 гектараў (у 850 разоў больш за ўчастак, пра які ішла гаворка вышэй) таксама збіраюцца прадаць па цане ніжэй рынкавай. Санаторый «Беларусь», як сцвярджаецца, прадасць яго той жа фірме «Комплекс-Інвест».
Замест парку плануюць пабудаваць дзесяць шматпавярховых будынкаў з адна- і двухпакаёвымі апартаментамі. Прыбытак, паводле звестак следчых, плануюць атрымаць на суму 526 млн долораў. «BELPOL» нагадвае, што гэтыя грошы не паступяць у дзяржаўны бюджэт.
Telewizja Polska S.A. w likwidacji processes your personal data collected when you visit individual websites on the tvp.pl Portal (hereinafter referred to as the Portal), including information saved using technologies used to track and store them, such as cookies, web beacons or other similar technologies enabling the provision of tailored and secure services, personalize content and advertising, provide social media features and analyze Internet traffic.
Click "I accept and go to the website" to consent to the use of automatic tracking and data collection technology, access to information on your end device and its storage, and to the processing of your personal data by Telewizja Polska S.A. w likwidacji, Trusted Partners from IAB* (1004 company) and other Trusted TVP Partners (88 company), for marketing purposes (including for automated matching of advertisements to your interests and measuring their effectiveness) and others, which we indicate below.
The purposes of processing your data by TVP S.A. w likwidacji are as follows:
Store and/or access information on a device
Use limited data to select advertising
Create profiles for personalised advertising
Use profiles to select personalised advertising
Create profiles to personalise content
Use profiles to select personalised content
Measure advertising performance
Measure content performance
Understand audiences through statistics or combinations of data from different sources
Develop and improve services
Use limited data to select content
Ensure security, prevent and detect fraud, and fix errors
Deliver and present advertising and content
Save and communicate privacy choices
TVP S.A. w likwidacji process your data for the purposes of features. As part of these features, we may take the following actions:
Match and combine data from other data sources
Link different devices
Identify devices based on information transmitted automatically
The purposes of processing your data by Trusted Partners from IAB and other Trusted Partners of TVP are as follows:
Store and/or access information on a device
Use limited data to select advertising
Create profiles for personalised advertising
Use profiles to select personalised advertising
Create profiles to personalise content
Use profiles to select personalised content
Measure advertising performance
Measure content performance
Understand audiences through statistics or combinations of data from different sources
Develop and improve services
Use limited data to select content
Ensure security, prevent and detect fraud, and fix errors
Deliver and present advertising and content
Save and communicate privacy choices
Trusted Partners from IAB and other Trusted Partners of TVP process your data for the purposes of features and special features. As part of these features, they may take the following actions:
Match and combine data from other data sources
Link different devices
Identify devices based on information transmitted automatically
Use precise geolocation data
Actively scan device characteristics for identification
Consent is voluntary and you can withdraw it at any time in Advanced Settings.
In addition, you have the right to request access, rectification, deletion or limitation of data processing. In the Privacy Policy, you will find information on how to communicate to us your will to exercise these rights.
Consent to the use of data for some IAB Trusted Partners and TVP Trusted Partners may be related to the transfer of data to the United States or other third countries (not belonging to the European Economic Area, which includes the Member States of the European Union as well as Norway, Iceland and Liechtenstein). In connection with the above, we would like to inform you about the possible risk that may be associated with the transfer of data to third countries, consisting in the possible lack of an adequate level of protection of natural persons related to the processing of their personal data, which is guaranteed by the provisions of the GDPR (Regulation of the European Parliament and of the Council (EU 2016/679 of 27 April 2016 on the protection of individuals with regard to the processing of personal data and on the free movement of such data, and repealing Directive 95/46 / EC), due to the lack of an adequacy decision by the European Commission and the lack of adequate security.
The user's personal data processed by TVP may be processed both on the basis of the user's consent as well as on the basis of a legitimate interest, i.e. without the consent of the Portal user (only for the purposes necessary to ensure the proper operation of the Portal). TVP processes user data on the basis of a legitimate interest only in situations where it is necessary for the provision and proper operation of the Portal, i.e. maintenance and technical support of the Portal, ensuring security, preventing fraud and removing errors, statistical measurements necessary for the proper functioning of the Portal.
Detailed information on the processing of your data can be found in the Privacy Policy.