навіны

Сілавікі прыйшлі да жыхара Віцебшчыны, які паскардзіўся на дрэнныя дарогі

Здымак мае ілюстрацыйны характар. (Фота: Sergei Bobylev / TASS / Forum)
Здымак мае ілюстрацыйны характар. (Фота: Sergei Bobylev / TASS / Forum)
podpis źródła zdjęcia

Мужчыну прымусілі сказаць на камеру, што не трэба выкладаць відэа ў TikTok.

Падкантрольны спецслужбам Telegram-каналы апублікавалі відэа з жыхаром Віцебшчыны, які ў TikTok выклаў відэа пра стан дарог у рэгіёне.
Здымак мае ілюстрацыйны характар. (Фота: Sergei Bobylev / TASS / Forum)
Здымак мае ілюстрацыйны характар. (Фота: Sergei Bobylev / TASS / Forum)
Праўладныя каналы пішуць, што ў поле зроку сілавікоў трапіла відэа, дзе жыхар аднаго з раёнаў Віцебскай вобласці гаворыць пра дрэнныя дарогі паміж сельскімі населенымі пунктамі. Міліцыя знайшла аўтара відэа і «наведалася да яго ў госці».
У роліку, які прымусілі запісаць сілавікі, мужчына кажа, што выкладаў у TikTok «пэўныя відэа», звязаныя з дрэннымі дарогамі.


,,

«Не раю такога рабіць, таму што нейкія экстрэмісцкія арганізацыі скарысталіся маім відэа і выклалі яго на экстрэмісцкіх каналах. Раю ўсім, калі ўзнікаюць нейкія пытанні, звяртацца прама ў дзяржорганы, а не выкладаць відэа ў TikTok і іншыя каналы, бо гэтым могуць скарыстацца экстрэмісты», – кажа мужчына на запісу.


У паведамленні зазначаецца, што відэаролік пра дрэнныя дарогі на Віцебшчыне трапіў у «экстрэмісцкія супольнасці» без ведама мужчыны, таму аўтар абышоўся «лёгкім спалохам». Аднак сілавікі нагадалі, што «узаемадзеянне з экстрэмісцкімі фармаваннямі і арганізацыямі, у тым ліку адпраўка інфармацыйных матэрыялаў у экстрэмісцкія Інтэрнэт-рэсурсы, цягне за сабой крымінальную адказнасць, прадугледжаную арт. 361-4 КК Рэспублікі Беларусь».
Глеб Нержын belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10