навіны

Новая аблава сілавікоў. Цяпер – у Баранавічах

 (Фота: скрыншот відэа сілавікоў)
(Фота: скрыншот відэа сілавікоў)
podpis źródła zdjęcia

Затрыманых абвінавачваюць паводле «народнага» артыкулу 342 КК.

Сілавікі правялі чарговую аблаву. На гэты раз іх тэлеграм-канал паведаміў пра затрыманні ў Баранавічах.
 (Фота: скрыншот відэа сілавікоў)
(Фота: скрыншот відэа сілавікоў)
У відэароліку фігуруюць пяцёра асобаў, якія былі затрыманыя, бо нібыта ў 2020 годзе ўдзельнічалі ў пратэстах. Ім спрабуюць інкрымінаваць арт. 342 КК РБ («Арганізацыя і ўдзел у групавых дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак»).
Напярэдадні сілавікі паведамілі пра затрыманні ў Лідзе. Паведамлялася, што аблава ў Лідзе праводзілася 26 красавіка. Мяркуючы з назвы роліка пра Баранавічы, там затрыманні таксама прайшлі ў гэты дзень.
Ася Саковіч belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10