«Смаржковае вар'яцтва». У Беларусі – грыбная ліхаманка
29.04.2024, 09:54
(Фота: сацсеткі)
podpis źródła zdjęcia
Беларусы ў сацыяльных сетках дзеляцца фотаздымкамі.
У гэтым годзе грыбнікі адзначаюць багацце вясновых грыбоў. Смаржкі сустракаюцца ў самых нечаканых месцах, не толькі ў асінніках. У сацыяльных сетках можна ўбачыць, як беларускія грыбнікі дзеляцца знаходкамі, піша «Слонімская газета».
(Фота: сацсеткі)
На першай вылазцы ў лес каля Віцебску грыбнікі знайшлі першыя месцы для збору смаржкоў і былі вельмі гэтаму радыя.
(Фота: сацсеткі)
У Лагойскім раёне людзі проста прагульваліся па лесе ў суботу, 27 красавіка, без мэты збіраць грыбы, але калі знаходзілі іх на шляху, то бралі крыху для смажання.
(Фота: сацсеткі)
У Лепельскім раёне даводзіцца збіраць смаржкі ў затопленых месцах, але гэта не спыняе сапраўдных аматараў грыбнога палявання.
Каля Бабруйску грыбнікі збіраюць і маслякі, іхныя кошыкі поўныя разнастайных нечарвівых грыбоў.
(Фота: сацсеткі)
У Дзяржынскім раёне беларуска апісала сваё паляванне як «смаржковае вар’яцтва» – гэтак шмат грыбоў удалося сабраць.