навіны

У Польшчы вынеслі прысуд па справе двух беларусаў, якіх абвінавацілі ў шпіянажы

Здымак мае ілюстрацыйны характар. (Фота: Kacper Pempel / Reuters / Forum)
Здымак мае ілюстрацыйны характар. (Фота: Kacper Pempel / Reuters / Forum)
podpis źródła zdjęcia

Адзін з іх быў судом апраўданы і цяпер можа вярнуцца ў Беларусь.

У Познані суд вынес рашэнне па справе двух беларусаў, якіх затрымалі вясной 2022 году па падазрэнню ў шпіянажы. Аднаго з іх апраўдалі за адсутнасцю доказаў, а другому далі тры гады. Пра гэта паведамляе выданне MOST.
Здымак мае ілюстрацыйны характар. (Фота: Kacper Pempel / Reuters / Forum)
Здымак мае ілюстрацыйны характар. (Фота: Kacper Pempel / Reuters / Forum)
51-гадовага Андрэя Р. і 57-гадовага Дзмітрыя Н. затрымалі ў красавіку 2022 года. Следства лічыла, што мужчыны прыехалі ў Польшчу для працы кіроўцамі, аднак асноўнай іх мэтай было назіраць за вайсковымі і цывільнымі аб’ектамі, якія маюць крытычна важнае значэнне для абараназдольнасці Польшчы. Паведамлялася, што гэта абʼекты на захадзе краіны. Следства меркавала, што беларусы збіралі інфармацыю менш за месяц – з 6 сакавіка па 4 красавіка 2022 года.
Суд палічыў даказанай віну толькі аднаго з падсудных – Андрэя Р. Суд адзначыў, што доказаў яго віны было мала, але гэта сведчыць «аб высокім прафесіяналізме абвінавачанага і ўменні пазбегнуць выкрыцця». Яму прысудзілі тры гады пазбаўлення волі, хаця дзяржаўны абвінаваўца запытваў пяць гадоў. Абарона мае намер аспрэчыць гэты прысуд.
Доказаў віны Дзмітрыя М. суд не знайшоў і вынес апраўдальны прысуд. У дачыненні беларуса таксама скасавалі паліцэйскі нагляд і абмежаванне на выезд. Цяпер ён зможа вярнуцца ў Беларусь.
Судовы працэс распачаўся ў кастрычніку 2023 года і праходзіў за зачыненымі дзвярыма, бо справа была звязаная з дзяржаўнай таямніцай.
Паводле «Медиазоны», імя асуджанага за шпіянаж беларуса – Андрэй Рачкевіч. Мужчына служыў у вайсковай часці 14853 у Берасці, потым працаваў кіроўцам у ААТ «Берасцейскае марожанае». Жонка Рачкевіча Аксана пасля ягонага арышту ў Польшчы звярталася ў КДБ з просьбай дапамагчы «аказаць максімальнае садзейнічанне» ейнаму мужу.
Глеб Нержын belsat.eu
больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10