навіны

Польскі генерал расказаў, як змяняецца тактыка мігрантаў на мяжы з Беларуссю

Польскія памежнікі. (Фота: Straz_Graniczna / Twitter)
Польскія памежнікі. (Фота: Straz_Graniczna / Twitter)
podpis źródła zdjęcia

Расце і агрэсіўнасць мігрантаў.

Камандуючы аператыўным камандаваннем Узброеных сілаў Польшчы генерал-маёр Мацей Кліш у інтэрв’ю «Defence24» паведаміў пра рост колькасці мігрантаў, якія спрабуюць нелегальна трапіць у Польшчу з Беларусі, а таксама змяненне тактыкі беларускіх спецслужбаў у гэтым пытанні.
Польскія памежнікі. (Фота: Straz_Graniczna / Twitter)
Польскія памежнікі. (Фота: Straz_Graniczna / Twitter)
Мацей Кліш адзначыў, што назіраецца павелічэнне колькасці спробаў перасячэння мяжы мігрантаў «і павелічэнне маштабаў гэтай з’явы». У сакавіку было ўжо больш як 3,5 тысячы спробаў перайсці мяжу, а ў красавіку – больш за 5 тысячаў. Таксама, паводле генерала, мяняецца і тактыка беларускіх спецслужбаў, якія дапамагаюць мігрантам:


,,

«Беларусы назіраюць за намі, спрабуючы прыстасавацца да таго, як мы працуем. Таму мы таксама дзейнічаем нестандартна, з улікам нашага аналізу таго, як працуюць беларускія службы, якія літаральна выштурхоўваюць гэтых людзей за мяжу».


Кліш сказаў, што мігранты – пераважна мужчыны прызыўнога веку, дастаткова добра падрыхтаваныя, экіпаваныя тэрмавопраткай, адпаведным абуткам, пальчаткамі, налобнымі ліхтарамі і іншым абсталяваннем, якое дазваляе ім заставацца на вільготных тэрыторыях.
Паводле генерала, расце і агрэсіўнасць мігрантаў, якія атакуюць польскіх вайскоўцаў не толькі простымі прыладамі, але і газавымі балонікамі і піратэхнікай, якую запускаюць з Беларусі. Усё гэта перадаюць мігрантам каля мяжы, яны не прывозяць гэта з Сірыі ці Турцыі, сказаў ён.
«Беларуская тактыка, дакладней, расейская тактыка, якую праводзіць Беларусь, падобная да таго, што Менск робіць у Літве і Латвіі. На мяжы з Фінляндыяй Расея дзейнічае інакш, бо там яна ўжо не можа хавацца за спіну Беларусі і размываць адказнасць. Але ўвесь гэты рух кантралюецца з Масквы, мігранты часта маюць візы і іншыя дакументы, якія пацвярджаюць, што яны раней прыбылі ў Расею», – заявіў Кліш.
Генерал адзначыў, што польскія вайскоўцы таксама ўвесь час змяняюць тактыку працы на мяжы.
Нагадаем, што ў ноч з 18 на 19 красавіка ў памежнай зоне на мяжы з Беларуссю адбыўся інцыдэнт, у выніку якога быў паранены жаўнер Узброеных сілаў Польшчы. Пешы патруль, які выконваў задачы ў складзе вайскова-аператыўнай групы «Падляшша», закідалі камянямі мігранты з Беларусі.
А на пачатку красавіка польскія патрулі адбілі спробу больш як 220 замежнікаў незаконна перасекчы мяжу.
Якуб Хруст belsat.eu
больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10