навіны

Пракуратура Менску за 16 месяцаў знайшла больш за 180 «экстрэмісцкіх матэрыялаў»

Здымак мае ілюстрацыйны характар. (Фота: Blondet Eliot / Abaca Press / Forum)
Здымак мае ілюстрацыйны характар. (Фота: Blondet Eliot / Abaca Press / Forum)
podpis źródła zdjęcia

Гаворка пра сацсеткі, лагатыпы, кнігі і нават вадзяныя знакі.

Пракуратура Менску на падставе маніторынгу інтэрнэт-парталаў, сацыяльных сетак, тэлеграм-каналаў і іншых рэсурсаў за 2023 год і мінулы перыяд 2024-га накіравала ў суды больш за 180 заяваў наконт прызнання інфармацыйнай прадукцыі «экстрэмісцкімі матэрыяламі», гаворыцца на сайце Генпракуратуры.
Здымак мае ілюстрацыйны характар. (Фота: Blondet Eliot / Abaca Press / Forum)
Здымак мае ілюстрацыйны характар. (Фота: Blondet Eliot / Abaca Press / Forum)
Раённыя суды сталіцы разгледзелі і задаволілі больш за 160 такіх заяваў пракурораў.
Гаворка ідзе пра інфармацыю, размешчаную ў 104 Telegram-каналах або чатах (ботах), 25 акаўнтах у TikTok, 26 каналах на YouTube, 24 акаўнтах (супольнасцях) у Facebook, 20 інтэрнэт-сайтах, 17 старонках у Instagram, 13 акаўнтах у Х (былы Twitter), 10 старонках у сацсетцы «ВКонтакте», адным акаўнце ў «Одноклассниках» і 11 іншых інфармацыйных крыніцах (кнігах ды іншых).
Акрамя таго, на падставе заяваў пракурорскіх працаўнікоў «экстрэмісцкімі» былі прызнаныя шэсць лагатыпаў, малюнкаў і лічбавых вадзяных знакаў.
Пашыраецца таксама колькасць «экстрэмісцкіх фармаванняў» у Беларусі. Цяпер іх налічваецца 200.
Ася Саковіч belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10