навіны

Улады не захацелі рэгістраваць грамадскае аб’яднанне «Несмяротны полк»

Акцыя Несмяротны полк у Менску ў 2019 годзе. (Фота: minskblog.livejournal.com)
Акцыя Несмяротны полк у Менску ў 2019 годзе. (Фота: minskblog.livejournal.com)
podpis źródła zdjęcia

Прарасейскія актывісты пайшлі ў суд.

Менгарвыканкам адмовіў у рэгістрацыі ГА «Бессмяротны полк» – і актывісты вырашылі падаць скаргу за такое рашэнне ў Менскі гарадскі суд, прыкмеціла выданне «Reform.news».
Акцыя Несмяротны полк у Менску ў 2019 годзе. (Фота: minskblog.livejournal.com)
Акцыя Несмяротны полк у Менску ў 2019 годзе. (Фота: minskblog.livejournal.com)
Разгляд скаргі ў судзе запланаваны на 21 траўня. Гэта вынікае з раскладу, размешчанага на сайце Вярхоўнага суда. Справу будзе весці суддзя Алена Крук.
У якасці заяўнікаў шасцёра актывістаў – былы дэпутат-камуніст і палымяны сталініст Валер Драко, Васіль Зелікаў, Андрэй Іваноў, Аляксандр Раманькоў, Генрых Сіманоўскі і Леанід Школьнікаў.
Менавіта Валер Драко выступаў арганізатарам акцыі «Несмяротны полк», якая праходзіла ў Менску ў 2019 годзе.
У 2023 годзе шэсце «Несмяротнага палка» ў Менску было адмененае.
У гэтым годзе шэсце «Несмяротнага палка» не будзе праходзіць і ў Расеі. Рашэнне аб ягонай адмене прынялі самі арганізатары. Афіцыйная прычына – «пагрозы грамадскай бяспецы». Без шэсця прайшла акцыя і ў 2023 годзе. У той жа час афіцыйныя расейскія СМІ адрапартавалі аб правядзенні акцыі «Несмяротны полк» у Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга. Але некаторыя эксперты выказваюць здагадку, што адмены пачаліся з-за таго, што на акцыі пачалі прыносіць партрэты загінулых расейцаў у захопніцкай вайне супраць Украіны, што, у сваю чаргу, магло засведчыць маштабы чалавечых стратаў сярод расейскіх вайскоўцаў.
«Несмяротны полк» – акцыя, якая была прымеркаваная да перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, але паступова яе ўзяла на ўзбраенне расейская прапаганда, каб з ейнай дапамогай прасоўваць у тымі ліку ідэі «рускага свету».
Раман Шавель belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10