навіны

Хрыстос прызямліўся ў Беларусі. Фотафантазія «Белсату»

Хрыстос прызямліўся ў Беларусі. (Калаж: Аліса Ганчар / Белсат)
Хрыстос прызямліўся ў Беларусі. (Калаж: Аліса Ганчар / Белсат)
podpis źródła zdjęcia

Паспрабавалі ўявіць апошнія дні зямнога жыцця Хрыста на вуліцах беларускай сталіцы.

Улады Беларусі заяўляюць, што выступаюць за традыцыйныя каштоўнасці, бароняць краіну ад беспарадкаў і толькі і робяць, што думаюць пра народ. Але насамрэч паводзяць сябе так, як і іншыя дыктатарскія рэжымы цягам тысячагоддзяў. Ісус Хрыстос, чыё ўваскрэсенне адзначаюць сёння праваслаўныя і частка грэка-каталікоў, таксама быў асуджаны да смяротнага пакарання паводле палітычнага абвінавачвання. Паспрабавалі ўявіць апошнія дні зямнога жыцця Хрыста на вуліцах беларускай сталіцы.
Хрыстос прызямліўся ў Беларусі. (Калаж: Аліса Ганчар / Белсат)
Хрыстос прызямліўся ў Беларусі. (Калаж: Аліса Ганчар / Белсат)
Ён з групай сваіх паплечнікаў ладзіў несанкцыянаваныя масавыя акцыі, распальваў іншую сацыяльную варожасць у дачыненні да цэлых групаў насельніцтва кніжнікаў і фарысеяў, агулам падрываў законы і традыцыйныя каштоўнасці. За гэта Яго схапілі сілавікі і пасля катаванняў ды несправядлівага суду, калі суддзя проста ўмыў рукі, асудзілі да смяротнага пакарання паводле палітычнага абвінавачвання – у замаху на ўладу ў краіне і пагрозах тэрарыстычнага характару адносна галоўнай мясцовай святыні.
Клікалі гэтага чалавека Ісус Хрыстос. Сёння праваслаўныя і частка грэка-каталікоў адзначаюць Ягонае ўваскрэсенне.
Мы ж паспрабавалі ўявіць апошнія дні зямнога жыцця Хрыста на вуліцах беларускай сталіцы.
Хрыстос прызямліўся ў Беларусі. (Калаж: Аліса Ганчар / Белсат)
Хрыстос прызямліўся ў Беларусі. (Калаж: Аліса Ганчар / Белсат)
Аліса Ганчар, Макар Мыш belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10