навіны

Еўразвяз збіраецца ўвесці больш жорсткія санкцыі супраць Беларусі, але з выключэннем для калійкі

Здымак мае ілюстрацыйны характар. (Крыніца: golos.ua)
Здымак мае ілюстрацыйны характар. (Крыніца: golos.ua)
podpis źródła zdjęcia

Мэта – перашкодзіць Расеі абыходзіць санкцыі праз нашу краіну.

Еўракамісія збіраецца ўвесці супраць Беларусі больш жорсткія санкцыі за падтрымку вайны ва Украіне і тым самым перашкодзіць Расеі абыход санкцыяў праз Беларусь.
Здымак мае ілюстрацыйны характар. (Крыніца: golos.ua)
Здымак мае ілюстрацыйны характар. (Крыніца: golos.ua)
У распараджэнні выдання «Радыё Свабода» аказаўся праект рашэння, у якім прапануецца ўніфікаваць санкцыі супраць Беларусі з санкцыямі, уведзенымі супраць расейскіх кампаніяў за вайну ва Украіне.
У праекце прадугледжанае пашырэнне санкцыйнага спісу на тавары падвойнага прызначэння і тэхналогіі з абавязковым уключэннем у кантракты з трэцімі краінамі ўмовы пра немагчымасць рээкспарту тавараў у Беларусь.
Так, да тавараў падвойнага прызначэння збіраюцца дадаць тыя, што можна выкарыстоўваць для нарошчвання прамысловага патэнцыялу Беларусі ў сферы абароны, бяспекі, авіяцыі і космасу.
Пад забарону могуць патрапіць навігацыйныя тавары, прадметы раскошы, прамы ці ўскосны імпарт, набыццё ці перадача алмазаў з Беларусі, непрамысловых і сінтэтычных алмазаў, ювелірных вырабаў з дыяментамі. Плануецца забарона на імпарт мінеральных прадуктаў, у тым ліку сырой нафты, і забарона на экспарт тавараў і тэхналогіяў для нафтаперапрацоўкі і вытворчасці звадкаванага газу.
Сярод забаронаў прадугледжваецца аказанне некаторых відаў паслуг: кансультацыйных, аўдытарскіх, архітэктурных, тэхнічных, ІТ-паслуг і паслуг, звязаных з бухгалтарскім і падатковым улікам.
Плануецца таксама забарона ўезду на тэрыторыю Еўразвязу прычэпаў і паўпрычэпаў, якія зарэгістраваныя ў Беларусі, а таксама забарона на прыём дэпазітаў з Беларусі.
Разам з тым, адзначае выданне, Еўракамісія збіраецца дазволіць аператарам Еўразвязу ўдзельнічаць у пастаўках харчовай і сельгаспрадукцыі, у тым ліку пшаніцы, калійных угнаенняў з Беларусі для трэціх краін. Гэта зроблена для таго, каб пазбегнуць негатыўных наступстваў для харчовай бяспекі ў свеце.
Выключэнне плануецца рабіць у пэўных выпадках і аб’ёмах. Еўракамісія пры гэтым будзе публікаваць інфармацыю пра аб’ёмы прадукцыі, якая будзе трапляць пад выключэнне.
Раман Шавель belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10