У Польшчы створаць камісію па расследаванні расейскага і беларускага ўплыву ў краіне
10.05.2024, 13:31
Дональд Туск. (Фота: Jacek Szydlowski / Forum)
podpis źródła zdjęcia
З такой заявай выступіў прэм’ер-міністр краіны Доналд Туск.
У Польшчы будзе створаная камісія, якая зоймецца расследаваннем уплыву, які аказвала Расея і Беларусь у краіне. Пра гэта паведаміў польскі прэм’ер-міністр Дональд Туск.
Дональд Туск. (Фота: Jacek Szydlowski / Forum)
Сваю заяву Дональд Туск зрабіў падчас прызначэння міністра – каардынатара спецслужбаў Томаша Семаняка на пасаду міністра ўнутраных справаў і адміністрацыі.
,,
«Міністр Семаняк падрыхтаваў праект закона, у адпаведнасці з якім будзе створана канстытуцыйная і паспяховая камісія, якая будзе расследаваць уплыў у папярэднія гады Расеі і Беларусі на тое, што адбывалася ў Польшчы», – прыводзіць словы Туска РІА «Новости».
Польскі прэм’ер адзначыў, што пасля цырымоніі прызначэння ён наведае чарговае пасяджэнне калегіі па справах спецслужбаў, прысвечанае тэме расейскага і беларускага ўплыву. Гэта ўжо другое пасяджэнне калегіі, папярэдняе адбывалася ў сераду, 8 траўня, і было прысвечана скандалу з суддзёй Томашам Шмытам.
На сустрэчы ў сераду Дональд Туск папрасіў тады яшчэ міністра – каардынатара спецыяльных службаў Томаша Семаняка падрыхтаваць рэкамендацыі наконт паправак у заканадаўства, каб Камісія ў справе расследавання расейскага ўплыву пачала паўнавартасна працаваць.
Нагадаем, што 6 траўня польскі суддзя Томаш Шмыт выступіў на прэс-канферэнцыі ў Менску і заявіў пра намер прасіць палітычнага прытулку. Ён нібыта зазнаў палітычны пераслед на радзіме. Раней Шмыт быў замяшаны на радзіме ў «хэйтарскі скандал». Паводле Дональда Туска, сувязь збеглага суддзі Томаша Шмыта з Беларуссю мае даўнюю гісторыю.
Трэба адзначыць, што падобная камісія ўжо стварался папярэдняй кіроўнай кааліцыяй на чале з партыяй «Закон і справядлівасць», якая павінна была расследаваць расейскі ўплыў на польскую палітыку. Яе сфармавалі незадоўга да парламенцкіх выбараў, камісія засяродзілася на перыядзе папярэдняга перабывання Дональда Туска на пасадзе прэмʼер-міністра. Аднак пасля змены кіроўнай кааліцыі ў снежні 2023 года камісію распусцілі.