У Беларусі абвесцілі штармавое папярэджанне праз начныя замаразкі
11.05.2024, 16:55
Здымак мае ілюстрацыйны характар. (Фота: pvproductions / Freepik)
podpis źródła zdjęcia
Небяспека захаваецца да 14 траўня.
У нядзелю, 12 траўня, у Беларусі чакаюцца замаразкі да -3°С, папярэджвае Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.
Здымак мае ілюстрацыйны характар. (Фота: pvproductions / Freepik)
Тэмпература паветра ніжэй за 0 упадзе ноччу з 11 на 12 траўня – у некаторых раёнах краіны могуць быць замаразкі да -3°С. Праз гэта метэаролагі абвесцілі штармавое папярэджанне аб небяспечнай з’яве.
Удзень надвор’е будзе ўмеранае, без моцных ападкаў і вятроў. Чакаецца пераменная воблачнасць, месцамі могуць прайсці кароткатэрміновыя дажджы.
Вецер будзе паўночным, яго хуткасць уначы складзе 2 – 7 м/с, удзень: 4 – 9 м/с. Тэмпература паветра ўдзень 12 траўня чакаецца ад +9 да +18°С. Найхаладней будзе па ўсходзе Беларусі, найцяплей – па паўднёвым захадзе. Раніцай і ўначы месцамі магчымы туман.
Верагоднасць начных замаразкаў захаваецца да 14 траўня. Пры гэтым удзень тэмпература паветра будзе расці і дасягне +19 – +20°С па паўднёвым захадзе краіны.