навіны

У Калінінград з Беларусі праз Літву не даехаў адзін вагон цягніка. На ім была літара «Z»

Вагон з літарай «Z». (Фота: vsat.lrv.lt)
Вагон з літарай «Z». (Фота: vsat.lrv.lt)
podpis źródła zdjęcia

Таварны цягнік прыбыў з Беларусі ўдзень 9 траўня.

На чыгуначным памежным пункце Кена на беларуска-літоўскай мяжы ад грузавога цягніка, які перавозіў тавары ў Калінінградскую вобласць Расеі, адчапілі вагон са знакам «Z», які выкарыстоўваецца расейскімі вайскоўцамі. Пра гэта паведамілі ў Службе аховы дзяржаўнай мяжы Літвы.
Вагон з літарай «Z». (Фота: vsat.lrv.lt)
Вагон з літарай «Z». (Фота: vsat.lrv.lt)
Таварны цягнік прыбыў з Беларусі ўдзень 9 траўня. Падчас кантролю літоўскія памежнікі заўважылі, што на адным з вагонаў ёсць знак адрознення расейскага войска «Z», намаляваны шэрай аэразольнай фарбай. У выніку гэты вагон адчапілі ад цягніка і не прапусцілі ў Літву.
«Да гэтага часу няма адзінага меркавання аб мэтах выкарыстання лацінскай літары «Z», якой няма ў расейскім алфавіце (кірыліцы), але ўпершыню яна была заўважана на бартах расейскіх танкаў, якія ішлі ва Украіну. Нельга адмаўляць, што гэты ліст успрымаецца ў Расеі як сімвал падтрымання вайны і ўварвання ва Украіну», – адзначылі ў памежнай службе.
У красавіку ў парламент Літвы паступіла прапанова аб увядзенні адміністратыўнай адказнасці за перавозку тавараў, на якіх ёсць выява сімвалаў аўтарытарных ці таталітарных рэжымаў. Гэта значыць, што па тэрыторыі Літвы нельга будзе перавозіць тавары з нацысцкай або савецкай сімволікай.
Якуб Хруст belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10