навіны

У Лідзе 11-гадовая дзяўчынка выпала з атракцыёну

Атракцыён, з якога выпала дзяўчынка ў Лідзе. (Скрыншот: «Белсат»)
Атракцыён, з якога выпала дзяўчынка ў Лідзе. (Скрыншот: «Белсат»)
podpis źródła zdjęcia

Яна знаходзіцца ў шпіталі.

Дзяўчынка выпала з экстрэмальнага атракцыёну «Hammer» у Лідзе. Гэта адбылося днём 12 траўня, калі школьніца прыйшла з мамай у парк забаў, які некалькі тыдняў таму прыехаў у горад, паведамляе Следчы камітэт.
Атракцыён, з якога выпала дзяўчынка ў Лідзе. (Скрыншот: «Белсат»)
Атракцыён, з якога выпала дзяўчынка ў Лідзе. (Скрыншот: «Белсат»)
Праз некалькі секунд пасля запуску атракцыёну 11-гадовая дзяўчынка ўпала з вышыні. Цяпер яна знаходзіцца ў шпіталі, дзе ёй аказваецца неабходная дапамога. Падрабязнасці пра яе стан СК не паведамляе.
«Прама цяпер на месцы здарэння працуе следча-аператыўная група. Усе абставіны здарэння будуць устаноўлены Лідскім раённым аддзелам Следчага камітэту. Асаблівая ўвага будзе нададзеная пытанням гарантавання тэхнікі бяспекі, а таксама прычынам і ўмовам, якія спрыялі траўмаванню дзіцяці», – піша прэс-служба Следчага камітэту.
Арсен Рудэнка belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10