навіны

«Стан стабільна цяжкі»: Мінаховы здароўя пра дзяўчынку, якая выпала з атракцыёну ў Лідзе

Атракцыён, з якога выпала дзяўчынка ў Лідзе. (Скрыншот: Белсат)
Атракцыён, з якога выпала дзяўчынка ў Лідзе. (Скрыншот: Белсат)
podpis źródła zdjęcia

Лекары з Менску і Гародні прыляцелі, каб дапамагчы дзяўчынцы.

Стан 11-гадовай дзяўчынкі, якая выпала з экстрэмальнага атракцыёну ў Лідзе, стабільна цяжкі. Яна знаходзіцца ў Лідскім цэнтральным раённым шпіталі, паведамляе Міністэрства аховы здароўя. Лекары з Менску і Гародні прыляцелі, каб дапамагчы дзяўчынцы.
Атракцыён, з якога выпала дзяўчынка ў Лідзе. (Скрыншот: Белсат)
Атракцыён, з якога выпала дзяўчынка ў Лідзе. (Скрыншот: Белсат)
«Дзяўчынка са шматлікімі спалучанымі траўмамі шпіталізаваная ў рэанімацыйнае аддзяленне. Цяпер стан дзіцяці стабільна цяжкі, – піша прэс-служба Міністэрства аховы здароўя. – У шпіталі пацыентцы выкананы ўсе неабходныя абследаванні: КТ галавы, органаў грудной клеткі, брушной поласці і таза, неабходныя лабараторныя абследаванні. Праведзены кансультацыі вузкімі спецыялістамі».
Для дадатковай дапамогі дзяўчынцы з Горадні выкліканыя з дапамогай санітарнай авіяцыі анестэзіёлаг-рэаніматолаг, траўматолаг і афтальмолаг. З Менску таксама па санавіяцыі выкліканы для правядзення кансультацый сківічна-тварнай хірург рэспубліканскага ўзроўню.
Днём 12 мая школьніца разам з мамай прыйшла ў парк забаў, які некалькі тыдняў таму прыехаў у горад. Праз некалькі секунд пасля запуску атракцыёну «Hammer» дзяўчынка ўпала з вышыні.
Следчы камітэт праводзіць праверку. «Асаблівая ўвага будзе нададзеная пытанням гарантавання тэхнікі бяспекі, а таксама прычынам і ўмовам, якія спрыялі траўмаванню дзіцяці», – распавяла прэс-служба СК.
Арсен Рудэнка belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10