навіны

«Кідалі галлё і камяні». Больш за 140 мігрантаў штурмавалі польскую мяжу

Belsat
Belsat
podpis źródła zdjęcia

Раней у «BYPOL» папярэджвалі, што спецслужбы Лукашэнкі рыхтуюць масавы прарыў мігрантаў.

Польскія памежнікі паведамляюць, што ўвечары вялікая група мігрантаў спрабавала гвалтоўна прарвацца ў Польшчу праз мяжу з Беларуссю.
Інцыдэнт меў месца ў раёне Белавежы ўвечары 10 траўня.


,,

«Група з больш як 140 мігрантаў спрабавала нелегальна трапіць у Польшчу. Замежнікі паводзілі сябе вельмі агрэсіўна – кідалі галлё і камяні ў патрулі памежнай варты і польскага войска, каб пракласці сабе шлях у Заходнюю Еўропу», – заявілі ў Памежнай службе Польшчы.


Спроба гвалтоўна прарвацца праз мяжу была адбітая польскімі памежнікамі і вайскоўцамі.
Раней, 9 траўня, Аб’яднанне былых беларускіх сілавікоў «BYPOL» папярэдзіла: спецслужбы Аляксандра Лукашэнкі рыхтуюць масавы прарыў мігрантаў, да 700–800 чалавек, праз польскую мяжу.
Нагадаем, з вясны 2024 года Польшча стала фіксаваць рост спробаў нелегальнага пераходу мяжы з боку Беларусі.
Улады Польшчы плануюць выдаткаваць дадатковыя сродкі на мадэрнізацыю агароджы на мяжы з Беларуссю. Агульную суму затратаў ацэньваюць на 1,5 мільярда злотых, або 350 мільёнаў еўраў у эквіваленце.
Глеб Нержын belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10