Цэнтр беларускай салідарнасці бясплатна падрыхтуе дзяцей беларусаў да экзаменаў у Польшчы
15.05.2024, 15:06
Фота мае ілюстрацыйны характар. (Крыніца: sp8police.eu)
podpis źródła zdjęcia
Пачынаецца набор вучняў, якія ўвесну 2025 года будуць здаваць іспыты ў 8 класе.
Цэнтр беларускай салідарнасці запрашае дзяцей беларусаў на бясплатную падрыхтоўку да іспытаў па матэматыцы і англійскай мове пасля 8 класу польскай школы (egzamin ósmoklasisty).
Фота мае ілюстрацыйны характар. (Крыніца: sp8police.eu)
Цяпер пачынаецца набор вучняў, якія ўжо наступнай вясной, у 2025 годзе, будуць здаваць іспыты ў 8 класе школы па матэматыцы і англійскай мове.
,,
«У вашых дзяцей ёсць неймаверная магчымасць цэлы год рыхтавацца да экзаменаў са спецыялістамі найвышэйшага ўзроўню. І ўсё гэта абсалютна бясплатна», – кажуць у ЦБС.
Заняткі будуць праходзіць па адрасе: ul. Oleandrów, 6/2 у Варшаве.
Падрыхтоўка да экзамену па матэматыцы ў 8 класе ўвесну 2025 года распачнецца 6 чэрвеня.
Расклад:
Падрыхтоўка да экзамену па англійскай мове ў 8 класе вясной 2025 года распачнецца таксама 6 чэрвеня.
Расклад:
Даведацца аб наяўнасці вольных месцаў і запісацца на заняткі можна па тэлефоне: +48694532858 ці праз Telegram: @CBSschool.