навіны

У Менску пачынаюць перакрываць вуліцы дзеля рэпетыцыяў параду 3 ліпеня

Парад 3 ліпеня ў Менску. (крыніца: euroradio.fm)
Парад 3 ліпеня ў Менску. (крыніца: euroradio.fm)
podpis źródła zdjęcia

Абмяжоўваць рух будуць з 16 траўня цягам чатырох тыдняў.

З 16 траўня ў Менску будуць перакрываць рух на некаторых вуліцах, дзе будуць праходзіць рэпетыцыі параду 3 ліпеня, прысвечанага афіцыйнаму Дню Незалежнасці і 80-годдзю вызвалення Беларусі ад гітлераўскіх захопнікаў, паведамляе Міністэрства абароны.
Парад 3 ліпеня ў Менску. (крыніца: euroradio.fm)
Парад 3 ліпеня ў Менску. (крыніца: euroradio.fm)
Пешыя шыхты будуць трэнавацца на пляцы вайсковай камендатуры ва Уруччы, а механізаваная калона – на лётнішчы «Ліпкі». У сувязі з гэтым на маршруце руху калонаў цягам 4 тыдняў будзе абмяжоўвацца рух для ўсіх відаў транспарту на некалькіх менскіх вуліцах.
Маршруты руху калонаў будуць выглядаць наступным чынам:
З вайсковага гарадка Уручча калоны будуць адбываць а 5-й гадзіне раніцы.
Поўнае абмежаванне руху транспартных сродкаў будзе ўводзіцца кожны аўторак, пачынаючы з 16 траўня, з 4:50 раніцы і да праходжання калонаў, што зойме прыкладна 50 хвілінаў. Гэтак жа рух будзе спыняцца падчас вяртання калонаў – а 19:50 кожны чацвер з 17 траўня да 13 чэрвеня.


,,

«Дарогі будуць перакрывацца да поўнага праходжання абедзвюх калонаў. Просім кіроўцаў улічваць гэтую інфармацыю пры выбары маршруту руху», – гаворыцца ў паведамленні Мінабароны.


Сёлета ў парадзе прымуць удзел больш за 6000 вайскоўцаў і каля 250 адзінак баявой тэхнікі. Будзе задзеяная авіяцыя – баявыя самалёты і верталёты. Парадныя разлікі прадставяць Мінабароны, МУС, Дзяржаўны памежны камітэт, МНС, Следчы камітэт, кадэцкія вучэльні і спецыялізаваныя ліцэі.
Марыя Міхалевіч belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10