навіны

Украіна разарвала пагадненне з Беларуссю наконт узаемнага захавання міждзяржаўных сакрэтаў

Вярхоўная Рада Украіны. (Фота: Shutterstock)
Вярхоўная Рада Украіны. (Фота: Shutterstock)
podpis źródła zdjęcia

Агулам былі разарваныя больш за 50 дамоваў з нашай краінай.

Пра дэнансаванне Пагаднення аб узаемным забеспячэнні захавання міждзяржаўных сакрэтаў 14 траўня паведаміў прадстаўнік ураду ў Вярхоўнай Радзе Украіны Тарас Мэльнычук.
Вярхоўная Рада Украіны. (Фота: Shutterstock)
Вярхоўная Рада Украіны. (Фота: Shutterstock)
Пагадненне было заключанае 22 студзеня 1993 года ў Менску.
Гэта не першая дамова з Беларуссю, якую Украіна разарвала з моманту поўнамаштабнага ўварвання Расеі, што адбывалася ў тым ліку з тэрыторыі нашай краіны пры падтрыманні рэжыму Лукашэнкі. Агулам былі дэнансаваныя больш за 50 розных пагадненняў.
Так, 30 красавіка 2024 года Украіна выйшла з дамовы супрацы ў галіне аховы здароўя. Яшчэ раней – з пагаднення наконт узаемнага прызнання і эквівалентнасці дакументаў аб адукацыі і навуковых званнях; наконт паветраных зносінаў, наконт свабоднага гандлю, наконт паслугаў дзеля абароны і бяспекі, наконт пазбягання двайнога падаткаабкладання, наконт супрацы ў сферы навукі і тэхналогіяў; наконт сацыяльнай абароны працоўных мігрантаў і інш.
Марыя Міхалевіч belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10