навіны

Праграмістку па вяртанні з Польшчы затрымалі за фота з пратэстаў. Хроніка рэпрэсіяў

Ілюстрацыйнае (фота: УУС Менскага аблвыканкаму)
Ілюстрацыйнае (фота: УУС Менскага аблвыканкаму)
podpis źródła zdjęcia

Агляд рэпрэсіяў за 14 траўня.

У Беларусі працягваюцца затрыманні за падзеі чатырохгадовай даўніны.
Ілюстрацыйнае (фота: УУС Менскага аблвыканкаму)
Ілюстрацыйнае (фота: УУС Менскага аблвыканкаму)
14 траўня стала вядома, што сілавікі затрымалі кладаўшчыка крамы «Еўраопт» і праграмістку, якая вярнулася з Польшчы.
Затрыманы мужчына кажа ў відэа, што працуе кладаўшчыком у інтэрнэт-краме «Еўраопту». Дзяўчына – праграмістка ў Польшчы. Яны трапілі на сумеснае фота падчас пратэстаў 2020 года.
«Медыязона» знайшла старонкі затрыманых у «ВКонтакте». Мужчына падпісаны, як Максім Паноў, дзяўчына – Лізавета Шульская. На старонцы затрыманай пазначана, што яна працуе ў IT-кампаніі Qulix Systems.
Апошні раз онлайн пара была 4 дні таму.
Таксама сілавікі затрымалі інжынера-праграміста Банкаўскага працэсінгавага цэнтру, відэа з ім апублікаваў праўладны канал.
Паводле «Медыязоны», гэта Аляксей Ваўненка.
 (Фота: “Беларус беларусу” / Белсат)

Са студзеня няма сувязі з 67-гадовай палітзняволенай Аленай Гнаўк

навіны
На відэа Аляксей кажа, што ў 2020 годзе ўдзельнічаў у некалькіх пратэсных маршах. Па якім менавіта артыкуле затрыманы праграміст і што з ім цяпер – невядома.
Ася Саковіч belsat.eu
больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10