навіны

Прагаласаваць на выбарах у Каардынацыйную раду можна будзе ў прыкладанні Belarus ID

Ягораў, Кавалькова, Жываглод (Крыніца: План: Б / БЕЛСАТ NEWS / YouTube)
Ягораў, Кавалькова, Жываглод (Крыніца: План: Б / БЕЛСАТ NEWS / YouTube)
podpis źródła zdjęcia

Галасаванне пройдзе 25 – 27 траўня.

Галасаванне на выбарах у новы склад Каардынацыйнай рады 25 – 27 траўня пройдзе з дапамогай прыкладання Belarus ID, якую распрацавала каманда Паўла Лібера, паведамілі ў КР.
Ягораў, Кавалькова, Жываглод (Крыніца: План: Б / БЕЛСАТ NEWS / YouTube)
Ягораў, Кавалькова, Жываглод (Крыніца: План: Б / БЕЛСАТ NEWS / YouTube)
Гэта платформа для верыфікацыі чалавека і галасавання онлайн. Прыкладанне з’явіцца ў Арр Store і Google Play Market 20 траўня.
Асаблівасць платформы – дэцэнтралізацыя захоўвання дадзеных. Дзякуючы выкарыстанню тэхналогіі «блокчейн» не ствараецца цэнтральнае сховішча дадзеных і, адпаведна, няма адзінага пункта захоўвання дадзеных як абʼекта для патэнцыйнага нападу ці крадзяжы. Пасля праверкі асобы кожны чалавек захоўвае свае персанальныя даныя толькі ў сваім тэлефоне.
Для галасавання карыстальнік павінен спампаваць дадатак, прайсці працэдуру верыфікацыі для атрымання электроннага пашпарта. Для гэтага карыстальнік стварае і захоўвае спецыяльны ключ для аднаўлення дакументаў у выпадку пераўсталёўкі дадатку, фатаграфуе беларускі пашпарт і свой твар.
Для дадатковай бяспекі карыстачы атрымаюць інструкцыі, як выдаліць прыкладанне з гісторыі загрузак, каб не засталося слядоў запампоўкі.
Прыкладанне будзе апублікавана ў выглядзе Open Source рашэння з праходжаннем аўдыту бяспекі. «Гэты модуль зʼяўляецца самым надзейным і дазваляе дабіцца максімальнай ступені праверкі ўнікальнасці карыстальнікаў і іх грамадзянства пры захаванні ананімнасці», – заяўляе КР.
Калаж з фота «Белсату». (Крыніца: План: Б / БЕЛСАТ NEWS / YouTube)
Калаж з фота «Белсату». (Крыніца: План: Б / БЕЛСАТ NEWS / YouTube)
Агітацыя кандыдатаў на сяброўства ў Каардынацыйнай радзе штодня робіцца больш актыўнаю. Усе 12 спісаў, дапушчаных да перадвыбарчай кампаніі, даносяць да выбарнікаў свае праграмы. Прадстаўнікі групаў і блокаў ладзяць прэс-канферэнцыі і наўпрост распавядаюць пра мэты і задачы працы ў складзе рады.
Ася Саковіч belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10